Аргані́чныя сульфі́ды, тыяэфіры — сераарганічныя злучэнні агульнай формулы RSR' (R і R' — аднолькавыя або розныя арганічныя радыкалы; атам серы S можа ўваходзіць у цыкл).

Арганічныя сульфіды шырока распаўсюджаныя ў прыродзе. Некаторыя сарты нафты ўтрымліваюць да 4—5 % серы, большая частка якой звязана ў выглядзе сульфідаў. Прыродныя арганічныя сульфіды, такія як біятын, метыянін, — біялагічна актыўныя рэчывы.

Ніжэйшыя аліфатычныя арганічныя сульфіды — бясколерныя вадкасці. Іх тэхнічныя маркі маюць непрыемны пах. Добра раствараюцца ў вадзе і арганічных растваральніках. Слабейшыя асновы, чым простыя эфіры. Пры ўзаемадзеянні з дыалкілсульфатамі, алкілсульфатамі, са спіртамі ў прысутнасці моцных кіслот утвараюць солі сульфонію. Перакісам вадароду акісляюцца да сульфаксідаў.

Арганічныя сульфіды выкарыстоўваюцца ў якасці адарантаў гаручых газаў, антыаксідантаў, стабілізатараў паліва, змазачных матэрыялаў і палімераў.

Галагенсульфіды (напрыклад, іпрыт) атрутныя.

Гл. таксама Сульфіды

Літаратура

Сера: учеб. пособие. В 2 ч. / Н. Н. Михайлова, И. Н. Сираева; под общ. ред. проф. С. С. Злотского // Сер. Молекулы и реакции.- Уфа: Изд-во УГНТУ, 2018.- Вып. 8. — Ч. 2: Органические соединения серы.  — 93 с. — 200 экз. — ISBN 978-5-7831-1527-1, ISBN 978-5-7831-1690-2 (ч. 2).

Спасылкі Сульфиды органические // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Сульфіды Катэгорыя:Сераарганічныя злучэнні