Фіцро́й () — рака на ўсходзе Аўстраліі, у цэнтральнай частцы штата Квінсленд.

Даўжыня ракі больш за 450 км (ад вытоку ракі Дасон — 960 км). Плошча вадазбору 143 тыс. км². Сярэдні расход вады 182 м³/с. Пачынаецца ў месцы зліцця рэк Макензі і Дасон, вытокі якіх знаходзяцца на схілах Вялікага Водападзельнага хрыбта. Упадае ў Каралавае мора Ціхага акіяна.

На рацэ маецца сістэма плацін і вадасховішчаў. За 40Река Фицрой // Австралия. Путеводитель по Астралии км ад вусця — горад Ракгемптан, ад якога рака суднаходная.

Гісторыя Упершыню рака была даследавана ў 1853 годзе даследчыкамі Чарльзам і Уільямам Арчэрамі (), якія назвалі яе ў гонар Чарльза Фіцроя, губернатара Новага Паўднёвага Уэльса.

Літаратура

Спасылкі Река Фицрой // Австралия. Путеводитель по Астралии

Катэгорыя:Рэкі Квінсленда Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ціхі акіян