Сумкаспо́ра, аскаспора — нерухомая спора палавога размнажэння сумчатых грыбоў (аскаміцэтаў).
Гаплоідныя сумкаспоры ўтвараюцца ў сумцы (аску) пасля зліцця ядраў зіготы і міятычнага дзялення дыплоіднага ядра. Іх колькасць ад адной да 128 і больш, звычайна 8. Аскаспоры разнастайныя па форме (эліпсападобныя, авальныя, шаровідные, ніткападобныя, верацёнападобныя) и афарбоўцы. Памеры іх розныя, ад 1 мкм да 100 мкм у дыяметрыАскоспора // Сетевое издание AgroXXI.ru, у большасці выпадкаў — ад 5 мкм да 50 мкм. У абалонках аскаспор могуць быць поры або шчыліны, што з’яўляецца сістэматычнай прыкметай. Некаторым прадстаўнікам аскаміцэтаў характэрна наяўнасць сеткаватай структуры на паверхні абалонак спор, а таксама наяўнасць шчацінак, шыпоў, грудкоў, бародавак.
Прарастаючы, аскаспоры даюць пачатак гаплоіднай канідыяльнай фазе развіцця грыба.
Літаратура
Альгология и микология: Грибы и грибоподобные организмы: практическое пособие для студ. спец. 1 — 31 01 01-02 — «Биология (научно-педагогическая деятельность)» / В. А. Собченко [и др.]; Министерство образования РБ, Гомельский гос. ун-т им. Ф. Скорины. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2009. — 100 с. — 150 экз. — ISBN 978-985-439-399-5.
Спасылкі Аскоспора // Сетевое издание AgroXXI.ru
Катэгорыя:Генератыўныя органы грыбоў Катэгорыя:Размнажэнне раслін Катэгорыя:Аскаміцэты