Мікалай Пятровіч Мігун (, , Віцебская вобласць — ) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1993). Медаль Францыска Скарыны (2009).

Біяграфія Скончыў БДУ ў 1973 годзе. З 1976 года ў Фізіка-тэхнічным інстытуце, з 1980 года ў Інстытуце прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (з 1993 года намеснік дырэктара, у 2005—2014 гадах — дырэктар). Распрацаваў тэарэтычныя асновы гідрадынамікі неразбуральных метадаў кантролю пранікальнымі вадкасцямі, вызначыў асаблівасці працэсаў пераносу ў мікраструктурных вадкасцях.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, сярод якіх шэсць манаграфій і навучальных дапаможнікаў. Найважнейшыя вынікі яго даследаванняў адлюстраваны ў першай у свеце манаграфіі па тэорыі з’яў і працэсаў, якія ляжаць у аснове капілярнай дэфектаскапіі «Уводзіны ў тэорыю капілярнага кантролю» (1988) і ў апублікаванай у Германіі манаграфіі «Theoretical principles of liquid penetrant testing» (1999).

Літаратура

Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XXI стагоддзя