Універсітэт Садружнасці Вірджынія () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Рычманд у штаце Вірджынія.
Агульная характарыстыка Назва вучэльні паходзіць ад афіцыйнага наймення штата — Садружнасць Вірджынія. Універсітэт быў заснаваны ў 1838 годзе як медыцынскі факультэт Хэмпдэн-Сіднэйскага каледжа, які ў 1854 годзе стаў Вірджынскім медыцынскім каледжам. У 1968 годзе генеральная асамблея штата аб'яднала яго з Рычмандскім прафесійным інстытутам, заснаваным у 1917 годзе, для стварэння ўніверсітэта. У 2022 годзе ўніверсітэт атрымаў рэкордныя 405 мільёнаў долараў ЗША праз спонсарскае фінансаванне даследаванняў і быў аднесены да катэгорыі ўніверсітэтаў з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. 28 аспіранцкіх праграм ацэньваюцца як адны з лепшых у ЗША.
Структура Школа медыяў Школа дзяржаўных і грамадскіх спраў Школа сумежных медыцынскіх прафесій Школа мастацтваў Школа бізнесу Школа стаматалогіі Школа адукацыі Каледж інжынерыі Школа медыцыны Школа медсястрынства Школа фармацыі Школа сацыяльнай працы Школа сусветных студый Універсітэцкі каледж Каледж гуманітарных і прыродазнаўчых навук
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Вірджынія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Вірджыніі Катэгорыя:Рычманд (Вірджынія)