Універсітэт марской пяхоты ЗША () — амерыканская дзяржаўная спецыялізаваная ваенная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца на вайсковай базе «Куантыка» ў штаце Вірджынія.
Гісторыя Карані ўніверсітэта марской пяхоты бяруць свой пачатак у 1891 годзе, калі 29 афіцэраў наведвалі так званую прыкладную школу. У 1909 годзе гэты аб'ект стаў школай падрыхтоўкі афіцэраў, а затым пераехаў на базу марской пяхоты «Куантыка». У 1919 годзе генерал-маёр Джон А. Лежэн загадаў заснаваць школу падрыхтоўкі афіцэраў марской пяхоты. Брыгадны генерал Смедлі Д. Батлер стварыў курсы палявых афіцэраў у кастрычніку 1920 года і курсы камандзіраў роты ў ліпені 1921 года. Сучасны Універсітэт марской пяхоты ЗША быў заснаваны 1 жніўня 1989 года загадам каменданта корпуса марской пяхоты ЗША генерала Альфрэда М. Грэя.
Структура Экспедыцыйная ваенная школа Ваенны каледж марской пяхоты Камандна-штабны каледж марской пяхоты Школа перадавых баявых дзеянняў
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Вірджынія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Вірджыніі Катэгорыя:Ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы