«The Stokes» ― беларускі рок-гурт, які працуе ў стылістыцы поп-рок. Гісторыя Утвораны ў 1996 годзе ў Наваполацку на чале з Аляксеем «Стоксам» Смаляковым (вакал, гітара, песні), неўзабаве пасля гэтага пераехаў у Мінск. Першапачаткова выконваў песні на англійскай мове, а агульнае гучанне было з моцнай прымешкай хард-рока. Дэбютны альбом «No Escape» (1999) быў спрадзюсаваны гітарыстам Віктарам Смольскім («Rage») і з яго дапамогай выпушчаны ў Германіі.

У 2000 годзе гурт перайшоў на рускамоўны поп-рок. У той перыяд сфармаваўся наступны склад: Аляксей «Стокс» Смалякоў (вакал, гітара, песні), Кірыл Сенін (бас-гітара; экс-«Beauty By Mistake»), Руслан Парфёнаў (клавішныя; экс-«Мясцовы час»), Юрый Велюга (ударныя).

У пачатку 2006 года калектыў пераехаў у Маскву, у сувязі з чым месца за барабанамі да канца года заняў Аляксандр Гранчык (ударныя; экс-«Beauty By Mistake», Аляксандр Саладуха). У гэтым складзе ў Маскве быў запісаны другі студыйны альбом «Не замерзай».

Самыя вядомыя кампазіцыі: «Между Минском и Римом», «Еже один раз», «Под куполом небес», «Научи меня».

Удзел у фестывалях «Рок за Бобров» (Бабруйск, 2005, 2007); «Musicfest Лужники» (Масква, Расія, 2006); «Музыка Москва» (Масква, Расія, 2006); «Движение» (Самара, Расія, 2006); «Happy Birthday, Москва» (Масква, Расія, 2007). «Наш Грюнвальд» (Дудутки, Беларусь, 2025).

Узнагароды «Найлепшы дэбют» на «Рок-каранацыі 1996» (Мінск, Беларусь); гран-пры на конкурсе «Рок-дом» (Масква, Расія, 2006). узнагароды «Experty.by»: трапленне альбома «Не замерзай» у топ-10 паводле версіі «Experty.by» па выніках 2008.

Дыскаграфія «No Escape» (альбом, CD, 1999). «Между Минском и Римом» (максі-сінгл, CD, 2003). «Стокс» (максі-сінгл, CD, 2004). «Live 2005» (канцэрт, CD, 2005). «Не замерзай» (альбом, CD, 2008).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

«The Stokes» на сайце Ultra-music.com

Катэгорыя:Поп-рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1996 годзе