Заходне-Вірджынскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Моргантаўн у штаце Заходняя Вірджынія.

Агульная характарыстыка У адпаведнасці з умовамі закона ад 1862 года аб выдачы зямлі каледжам, заканадаўчы орган Заходняй Вірджыніі стварыў Заходне-Вірджынскі сельскагаспадарчы каледж 7 лютага 1867 года, які афіцыйна адкрыўся 2 верасня таго ж года. 4 снежня 1868 года заканадаўцы штата перайменавалі каледж у Заходне-Вірджынскі ўніверсітэт, каб паказаць больш шырокі спектр паслуг ў галіне вышэйшай адукацыі і навукі. Кампус універсітэта пабудаваны на тэрыторыі трох былых вучэльняў: Акадэміі Манонгаліі 1814 года, Жаночай акадэміі Моргантаўна 1831 года і Жаночай семінарыі Вудберна 1858 года. Пасля заснавання ўніверсітэта мясцовая газета сцвярджала, што «месца, больш прыдатнага для спакойнага і паспяховага занятку навукай і літаратурай, нідзе не знайсці».

Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэтаў з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Заходне-Вірджынскі ўніверсітэт з'яўляецца філіялам Ракфелераўскага інстытута неўралогіі, які займаецца вывучэннем хваробы Альцгеймера і іншых захворванняў, якія разрушаюць мозг. Ён таксама з'яўляецца лідэрам у даследаваннях біяметрычных тэхналогій і вядучым акадэмічным партнёрам Федэральнага бюро расследаванняў ЗША у галіне біяметрыі.

Структура Каледж сельскай гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і дызайну Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу і эканомікі Каледж крэатыўных мастацтваў Каледж інжынерыі і мінеральных рэсурсаў Каледж адукацыі і сацыяльных паслуг Каледж медыяў Каледж права Школа стаматалогіі Школа медыцыны Школа медсястрынства Школа фармацыі Школа грамадскага здароўя Каледж фізічнай актыўнасці і спартыўных навук Універсітэцкі каледж Ганаровы каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Заходняя Вірджынія

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Заходняй Вірджыніі