Су́на ( — звычай, лад дзеянняў, прыклад) — свяшчэннае пісанне ў ісламе, выкладзенае ў апавяданнях (хадысах) пра ўчынкі і выказванні прарока Магамета, як узор для ўсёй мусульманскай абшчыны і кіраўніцтва для кожнага мусульманіна.
У ісламе суне надаецца значэнне крыніцы, якая дадае і тлумачыць Каран і служыць другой (пасля Карана) асновай мусульманскага права. Навучанне суне — важная складовая частка адукацыі ў медрэсэ. Пры жыцці Магамета суна і хадысы (у адрозненне ад Карана), як правіла, не запісваліся.
У суне 6 кананічных зборнікаў. Галоўныя з іх складзены аль-Бухары і Муслімам. Разам з пераважна легендарнымі матэрыяламі ў суне маюцца гістарычныя звесткі аб працэсах развіцця ісламу і становішча розных сацыяльных слаёў у першыя 2 стагоддзі Халіфата. У шыіцкім ісламе, акрамя выказванняў Прарока, суна ўтрымлівае і выказванні імамаў.
Літаратура
Спасылкі Ахмедов С. А. Cунна как один из священных источников ислама // Исламоведение, 2009, № 1. Сунна // Духовное Управление мусульман Ставропольского края Сунна // Академия Корана
Катэгорыя:Шарыят Катэгорыя:Ісламскія тэрміны Катэгорыя:Ісламскія паводзіны і вопыт Катэгорыя:Рэлігійныя сачыненні