Call of Duty: Mobile — мабільная шматкарыстальніцкая анлайн-гульня у жанры шутара ад першай асобы, распрацаваная кітайскай кампаніяй TiMi Studios і выпушчаная Activision для прылад з Android і iOS. Бэта-версія гульні была выпушчана ў асобных краінах у ліпені 2019 года, афіцыйны выпуск адбыўся 1 кастрычніка 2019 года. Call of Duty: Mobile мае умоўна-бясплатную мадэль () і практычна цалкам паўтарае геймплэй некаторых частак асноўнай серыі Call of Duty, а таксама ўключае ў сябе шматлікія элементы арыгінальнай гульні, напрыклад: карты, зброю і персанажаў.

Гульня атрымала станоўчыя водгукі ад крытыкаў і гульцоў. Найбольш высока былі ацэнены класічныя рэжымы Call of Duty: Каралеўская бітва і мультыплэер. Пры гэтым крытыцы падвергліся мікратранзакцыі ў гульні. За першы месяц гульня была загружана каля 148 мільёнаў разоў і такім чынам стала другім найбуйнейшым запускам у гісторыі мабільных гульняў.

Крыніцы

Катэгорыя:Гульні для Android Катэгорыя:Call of Duty Катэгорыя:Відэагульні 2019 года Катэгорыя:Гульні Activision Катэгорыя:Гульні для iOS Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Кітаі Катэгорыя:Шутары ад першай асобы