Чорныя рускія () — неафіцыйная назва групы праўрадавых апалчэнцаў у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, набранай у асноўным з былых байцоў паўстанцкіх груповак «Антыбалака» і «Саюз за мір». Фарміраванне стваралася пры падтрымцы расійскай ПВК «Вагнер»L’incroyable constellation des groupes armés en Centrafrique, 27 July 2023.

Гісторыя апалчэння пачалася ў жніўні 2021 года, калі ўрадавыя сілавікі звярнуліся да былога камандзіра «Антыбалака» і папрасілі яго рэмабілізаваць сваіх байцоў для барацьбы супраць дзеючых паўстанцаў. У лістападзе каля 240 антыбалакаўцаў на шасці расійскіх ваенных машынах выехалі з Бамбары ў бок Тагбары. Адтуль яны пешу накіраваліся да вёскі Зумока і ў пачатку снежня разгарнулі атаку на Баё, які на той момант кантралявала апазіцыя.

Паводле некаторых звестак, па меншай меры 100 «чорных рускіх» былі разгорнуты групай Вагнера ва Украіне, асабліва ў БахмуцеRussia’s Secret Recruits Allegedly Abandoned, Starving, and Missing in Action, 27 November 2022. Паведамляецца таксама, што яны былі накіраваны ў МаліPutin’s Prison Recruiting Scheme Takes a Big, Desperate Turn, 29 November 2022.

Гл. таксама Дзейнасць ПВК «Вагнер» у ЦАР Азандэ Ані Кпі Гбэ

Заўвагі

Катэгорыя:ПВК «Вагнер» Катэгорыя:Гісторыя Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі