Эксперымент або выпрабаванне — некаторая працэдура, якая можа быць паўторана шматразова (у тэорыі, калі не на практыцы) і мае мноства магчымых , вядомае як прастора элементарных падзей. Эксперымент называецца выпадковым, калі ён мае больш за адзін магчымы зыход, і , калі магчымы зыход толькі адзін. Выпадковы эксперымент, які мае роўна два несумесныя зыходы, імавернасці каторых аднолькавыя ў кожным выпрабаванні, называецца Звяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — ISBN 978-985-01-1043-5..

Пры адзіночным паўтарэнні эксперыменту адбываецца толькі адзін з магчымых зыходаў. Пасля правядзення вялікай колькасці выпрабаванняў і атрымання іх зыходаў можна ацаніць розных зыходаў і выпадковых падзей (вынікаў), якія могуць адбыцца падчас эксперыменту, з дапамогай метадаў статыстычнага аналізу.

Эксперымент і выпрабаванне

Выпадковыя эксперыменты часта праводзяцца неаднаразова з мэтай статыстычнага аналізу іх вынікаў. У такім выпадку набор паўтораў называецца эксперыментам, а кожны паўтор асобна — выпрабаваннем. Напрыклад, калі манетка падкідаецца сто разоў, кожнае падкіданне будзе выпрабаваннем у межах эксперыменту па сторазовым падкіданні манеткі.

Незалежныя выпрабаванні Паслядоўнасць выпрабаванняў называецца паслядоўнасцю незалежных выпрабаванняў, калі вынікі кожнага выпрабавання не залежаць ад вынікаў усіх папярэдніх выпрабаванняў.

Катэгорыя:Тэорыя імавернасцей