Міхаіл Іванавіч Сухамлі́наў ( ці — ) — рускі філолаг, гісторык літаратуры. Акадэмік Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1872).
Біяграфія Нарадзіўся ў Харкаве. З дваран. У 1848 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. У 1852 годзе ў Харкаўскім універсітэце абараніў магістарскую дысертацыю на тэму «Взгляд на исторический ход русской драмы»День в истории. Родился известный историк литературы Михаил Иванович СухомлиновПрофессора и преподаватели российских университетов (вторая половина XVIII — начало XX в.), Сухомлинов Михаил Иванович (1828—1901). У 1852—1860 гадах ад’юнкт-прафесар кафедры рускай славеснасці гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага Імператарскага ўніверсітэта. У 1856 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «О древней русской летописи как памятнике литературы». У 1858—1860 гадах знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Еўропе. У 1860—1872 гадах прафесар кафедры рускай славеснасці гісторыка-філалагічнага факультэта (экстраардынарны прафесар (1860), ардынарны прафесар (1864), заслужаны прафесар (1882)). Адначасова выкладаў рускую славеснасць у Школе гвардзейскіх прапаршчыкаў і кавалерыйскіх юнкераў, у 1856 годзе даваў урокі рускай мовы ў Другім кадэцкім корпусе, рускую мову і славеснасць у Вучылішчы правазнаўства.
Член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук па Аддзяленню рускай мовы і славеснасці з 3 снежня 1855 года. Экстраардынарны акадэмік з 6 лістапада 1872 года. Ардынарны акадэмік з 6 лютага 1876 года, старшыня Другога аддзялення (1899). У 1900 годзе заснаваў і ўзначаліў у акадэміі Разрад вытанчанай славеснасці.
Навуковая дзейнасць М. І. Сухамлінаў належаў да культурна-гістарычнай школы. Займаўся вывучэннем гісторыі рускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў, гісторыі навукі і асветы ў Расіі. Адзін з першых гісторыкаў новай рускай літаратуры XVIII—XIX стагоддзяў. У сваіх працах выкарыстоўваў помнікі славянскай пісьменнасці і літаратуры як матэрыял для параўнальнага аналізу.
Сярод апублікаванага: О псевдонимах в древней русской словесности / [Соч.] М. Сухомлинова. — Санкт-Петербург : тип. Имп. Акад. наук, 1855. — 64 с. ; 24 см. — Библиогр. в примеч. Материалы для истории образования в России в царствование императора Александра I. Т. 1—2. — СПб., 1866; О трудах по истории русской литературы // ЖМНП. 1871. № 8; Радищев, автор «Путешествия из Петербурга в Москву» / [Соч.] М. И. Сухомлинова. — Санкт-Петербург : тип. Акад. наук, 1883. — , 143 с. ; 24 см. — (Сборник Отделения русского языка и словесности Академии наук ; Т. 32, № 6). — Библиогр. в примеч.; И. С. Тургенев. СПб., 1884; История Российской Академии. Т. 1—8. — СПб., 1874—1888; Исследования и статьи по русской литературе и просвещению. Т. 1—2. — СПб., 1889; А. С. Кайсаров и его литературные друзья. — СПб., 1897 (Сб. Отд. Русского языка и словесности АН. Т. 65. № 5); Исследования по древней русской литературе. — СПб., 1908 (Сб. ОРЯС. Т. 85. № 1); Исследования по древней русской литературе. — СПб., 1908.
Зноскі
Літаратура
Сухомлинов Михаил Иванович // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. — Т. 11. / Ред. коллегия: Лебедев-Полянский П. И., Нусинов И. М.; Гл. ред. Луначарский А. В.; ученый секретарь Михайлова Е. Н. — М.: Худож. лит., 1939. — Стб. 128—129. — 824 стб.: ил.
Спасылкі
Сухомлинов Михаил Иванович // Биографика на сайце СПбДУ Сухомлинов Михаил Иванович, (1828—1901), историк, академик АН // Архивы Российской академии наук Профессора и преподаватели российских университетов (вторая половина XVIII — начало XX в.), Сухомлинов Михаил Иванович (1828—1901) // Томскі дзяржаўны ўніверсітэт День в истории. Родился известный историк литературы Михаил Иванович Сухомлинов // Прэзідэнцкая бібліятэка імя Б. М. Ельцына
Катэгорыя:Філолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыкі літаратуры Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Расійскай імперыі Катэгорыя:Педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Тайныя саветнікі