Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт (), у большасці выпадкаў ужываецца абрэвіятурная назва Тэхаскі АіМ ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Каледж-Стэйшэн у штаце Тэхас.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1876 годзе і стаў флагманам аднайменнай універсітэцкай сістэмы ў 1948 годзе. З 2021 года ўніверсітэт налічвае самую вялікую колькасць студэнтаў у Злучаных Штатах. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Уваходзіць у Асацыяцыю амерыканскіх універсітэтаў. Універсітэт стаў першай дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установай у Тэхасе. Ён адкрыўся для заняткаў 4 кастрычніка 1876 года як Тэхаскі сельскагаспадарча-механічны каледж. У 1963 годзе, каб адлюстраваць пашыраныя ролі ўстановы і акадэмічныя здабыткі, заканадаўчая ўлада Тэхаса перайменавала каледж ва ўніверсітэт. Галоўны кампус універсітэта займае больш за 22 км2 і ўключае ў сябе Прэзідэнцкую бібліятэку і музей Джорджа Буша-старэйшага. Універсітэт прапануе больш чым 130 праграм навучання ў 17 каледжах і мае 21 навукова-даследчы інстытут. Як вышэйшы ваенны каледж універсітэт з'яўляецца адным з шасці амерыканскіх універсітэтаў з вочным добраахвотніцкім кадэцкім корпусам, навучэнцы якога вучацца разам з цывільнымі студэнтамі.

Структура Каледж сельскай гаспадаркі і біялагічных навук Школа архітэктуры Каледж мастацтваў і навук Школа бізнесу Школа стаматалогіі Школа адукацыі і развіцця чалавека Каледж інжынерыі Школа інжынернай медыцыны Школа ўрадавання і дзяржаўнай службы Школа права Школа медыцыны Школа медсястрынства Школа сцэнічных, візуальных і выяўленчых мастацтваў Школа фармацыі Школа грамадскага здароўя Школа ветэрынарыі і медыка-біялагічных навук

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэхас

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэхаса