Сяргей Ісаевіч Утачкін (; 30 чэрвеня 1876 [12 ліпеня 1876],  — 31 снежня 1915 [13 студзеня 1916], ) — адзін з першых рускіх авіятараў і лётчыкаў-выпрабавальнікаў; шматбаковы і таленавіты спартсмен — фехтавальшчык, плывец, яхтсмен, баксёр, футбаліст, вела-, мота- і аўтагоншчык пачатку XX стагоддзя. Вялікія заслугі Утачкіна ў папулярызацыі авіяцыі ў Расійскай імперыі ў 1910—1914 гады. Ён здзейсніў дзясяткі дэманстрацыйных палётаў у многіх гарадах Расійскай імперыі. Яго палёты назіралі будучыя вядомыя лётчыкі і авіяканструктары: У. Я. Клімаў і С. У. Ільюшын (у Маскве), Г. М. Бярыеў, М. М. Палікарпаў (у Арле), А. А. Мікулін і І. І. Сікорскі (у Кіеве), С. П. Каралёў (у Нежыне), П. В. Сухі (у Гомелі), П. М. Несцераў (у Тыфлісе) і інш.

Катэгорыя:Спартсмены Расіі Катэгорыя:Спартсмены Украіны