Павел Мікалаевіч Ульянка (нар. , Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Біяграфія Займаўся ў мінскай СДзЮШАР №10 у трэнераў Міхаіла Аркадзевіча Феймана і Германа Генадэьевіча РадзюкаПавел Ульянко: "Баскетбол – это часть меня".
Пасля гуляў за беларускія клубы «Аўтазаводзец-Джэнці» і РТІ-АЗАА, быў прызёрам чэмпіянату Беларусі.
У 2000 годзе па запрашэнні Алега Львовіча Кіма перайшоў ў расійскі клуб «Саюз» з Зарэчнага, пасля выступаў пад кіраўніцтвам гэтага трэнера ў «Хімік-Автадоры» і ЦСК ВПС-Самара. У складзе самарскага клубу выйграў Кубак выкліку ФІБА ў сезоне 2006/07.
З 2007 года выступаў за ўкраінскія клубы. У 2012 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за клуб «Цмокі-Мінск».
Гуляў у мужчынскай зборнай Беларусі з 1998 да 2013 году, быў яе капітанам.
Скончыў кар’еру ў верасні 2017 года.
Кар’ера 1996—1998 — Аўтазаводзец-Джэнці (Мінск) 1998—2000 — РТІ-АЗАА (Асіповічы) 2000—2001 — Саюз (Зарэчны, Расія) 2001—2002 — Хімік-Аўтадор (Энгельс, Расія) 2002—2003 — Саха (Якуцк, Расія) 2003—2007 — ЦСК ВПС-Самара (Самара, Расія) 2007—2008 — Палітэхніка-Галічына (Львоў, Украіна) 2008—2010 — Б-93 Пульсар (Роўна, Украіна) 2010—2011 — Гаверла (Івана-Франкоўск, Украіна) 2011—2012 — Калеў/Крама (Талін, Эстонія) 2012—2017 — Цмокі-Мінск
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (5): 2012/2013, 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017. Чэмпіён Эстоніі (1): 2011/2012. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1998/1999. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1999/2000. Бронзавы прызёр чэмпіянату Украіны (1): 2010/2011. Уладальнік Кубка Беларусі (5): 2012, 2013, 2014, 2015, 2016. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1998. Уладальнік Кубка выкліку ФІБА (1): 2006/2007.
Спасылкі Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце fiba.com КАКИЕ ЛЮДИ. ПАВЕЛ УЛЬЯНКО: ЖИТЬ НА ВОЛГЕ И НЕ РЫБАЧИТЬ — ЭТО ГЛУПО
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Роўна» (баскетбол)