Пётр Пятровіч Суцько́ ( — ) — беларускі журналіст, паэт, пісьменнікКраязнаўства Берасцейшыны. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1982).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Асошнікі (зараз у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 18-гадовым узросцке пачаў журналісцкую працу ў ружанскай раённай газеце «Запаветы Леніна», у 1957—1960 гадах быў карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром. Займаў пасаду сакратара раённага камітэта ЛКСМБ, праходзіў службу ў Савецкай Арміі. У 1964 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1965—1968 гадах займаў пасаду намесніка рэдактара іванаўскай раённай газеты «Чырвоная звязда». У 1968 годзе П. суцько быў запрошаны на працу ў газету «Заря» — орган Брэсцкага абласнога і Брэсцкага гадаскога камітэтаў КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў, дзе з 13 верасня 1972 года да 20 студзеня 2003 года займаў пасаду галоўнага рэдактара<ref name="КБ" . Працаваў таксама ўласным карэспандэнтам у «Сельскай газеце»Ушёл настоящий газетчик // СБ. Беларусь сегодня. У 1972 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС у Маскве.
Памёр Пётр Пятровіч Суцько 10 снежня 2010 года.
Творчасць і грамадская дзейнасць Акрамя журналісцкай дзейнасці П. П. Суцько займаўся літаратурнай дзейнасцю. З’яўляўся складальнікам і рэдактарам кніжных выданняў у тым ліку зборніка нарысаў аб Героях Сацыялістычнай Працы Брэсцкай вобласці «Земные звёзды» (1978). Пісаў вершы і мастацкую прозу — замалёўкі, абразкі.
Неаднаразова абіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета, членам праўлення Саюза журналістаў БССР і Саюза журналістаў СССР. У 1978 годзе быў дэлегатам Беларускай ССР на XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
Публікацыі: Мужество побеждает стихию / П. П. Сутько, В. Г. Туров, В. Ф. Малашевский. — Мн.: Беларусь, 1975. — 92 с., 8 л. ил.; 20 см. (дакументальная кніга пра паводку 1974 года на Брэстчыне).
Узнагароды і званні Ордэн «Знак Пашаны» Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1982) Выдатнік друку Беларусі Прэмія «Берасцейская зорка — 2002» Проэміі Беларускага саюза журналістаў і Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку
Зноскі
Літаратура
Клімец М. П.
Спасылкі 20 мая 2016 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Пятра Пятровіча Суцько (1936—2010), журналіста, заслужанага работніка культуры Беларусі // Краязнаўства Берасцейшыны Ушёл настоящий газетчик // СБ. Беларусь сегодня Микола Панасюк Александру Юдицкому — 75 // Полесье — край родной…
Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Рэдактары СССР Катэгорыя:Рэдактары Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі газеты «Сельская газета»