Заходне-Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт (), у большасці выпадкаў ужываецца абрэвіятурная назва Заходне-Тэхаскі АіМ ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Каньён у штаце Тэхас.

Агульная характарыстыка Гэта самы паўночны кампус сістэмы Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта. Акрэдытаваны Паўднёвай асацыяцыяй каледжаў і школ ЗША. Ён быў створаны 20 верасня 1910 года як Заходне-Тэхаскі дзяржаўны нармальны каледж як адзін з сямі дзяржаўных педагагічных каледжаў у Тэхасе.

Структура Каледж сельскай гаспадаркі і прыродазнаўчых навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі і сацыяльных навук Каледж медсястрынства і навук пра здароўе Каледж інжынерыі Каледж выяўленчага мастацтва і гуманітарных навук Школа аспірантуры

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэхас

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэхаса