Манголія размешчана ў Цэнтральнай Азіі. Краіна мае плошчу 1564116 км², у тры разы перавышаючы па памеры Францыю і займаючы 19-е месца па тэрыторыі. Працягласць з поўначы на поўдзень складае 1260 км, а з захаду на ўсход — 2400 км. Выхад да мора адсутнічае, а таксама краіна з’яўляецца самай вялікай па плошчы дзяржавай, акружанай іншымі дзяржавамі.
Рэльеф
Большасць паверхні краіны займае плато вышынёй 900—1500 метраў над узроўнем мора. Над гэтым плато ўзвышаецца некалькі горных масіваў і хрыбтоў. Самы высокі з іх — , які цягнецца на захадзе і паўднёвым захадзе краіны.
Паводле фізіка-геаграфічных умоў краіна падзяляецца на 5 буйных рэгіёнаў — Алтайскі, Хангайскі, Вялікія азёры, Усходнюю Манголію і Гобі. Алтайскі высокагорны рэгіён размешчаны на захадзе, мяжуе з Расіяй і Кітаем. Найвышэйшы пункт — гара (4374 м.) у горным раёне Таван.
Хангайскі рэгіён займае цэнтральную і паўночную частку краіны. Ён вызначаецца разнастайнасцю рэльефу — далінамі буйных рэк Архон, Анон, Керулен, Туул, Селенга і інш., а таксама Саянскім (Прыхубсугульскім), Хангайскім і Хэнтэйскім высакагор’ямі. У гэтым рэгіёне можна ўбачыць мясцовасці альпійскага тыпу, пакрытыя вечнымі снягамі вяршыні, невысокія сопкі, іглічныя лясы і старажытныя ледавіковыя азёры.
Рэгіён знаходзіцца паміж Алтайскім і Хангайскім. На вышыні ад 759 м да 1153 м у пустыннай ці паўпустыннай мясцовасці 5 буйных азёр, мноства саланчакоў, гліністых раўнін і пясчанікаў.
— найбольш нізкі і роўны рэгіён. Пануючая форма ландшафту — сухі роўны стэп. Часам сустракаюцца невысокія пагоркі, на поўдні, на мяжы з Кітаем, — малыя ўзвышаныя масівы вулканічнага паходжання, на поўдні і ўсходзе — пясчаныя барханы.
Поўдзень, паўднёвы захад і паўднёвы ўсход Манголіі займае пустыня Гобі, якая працягваецца на поўначы цэнтральнай часткі Кітая. Гэты рэгіён акружаны высокімі горнымі сістэмамі і займае тэрыторыю больш за 500 км з поўначы на поўдзень і 1000 км з захаду на ўсход. У Габійскім рэгіёне мала роўных прастораў. Раўніны занятыя сопкамі, чаргуюцца з сайрамі (каменнымі перасохлымі рэчышчамі), скальнымі ўзвышшамі і гарамі. У залежнасці ад структуры і характару горных парод і асвятлення пустыня мяняе колер ад чорнага да жоўтага і пурпурнага. Найбольш прыгожая частка паўднёвага Гобі — тры горныя ўзвышшы , пакрытыя іглістымі лясамі, з мноствам ручаёў. У цясніне — магутны вадаспад і вечны горны лёд, незвычайна спярэшчаны воднымі струменямі. Пустыня мае вельмі разнастайныя часткі: пясчаныя, скалістыя, камяністыя, роўныя і пагорыстыя, розныя па колеры часткі — манголы падзяляюць яе на Жоўтую, Чырвоную і Чорную Гобі.
Клімат Клімат краіны рэзка кантынентальны з вельмі халоднымі зімамі і сухімі спякотнымі летамі. У сталіцы, Улан-Батары, размешчанай паміж горнымі масівамі і пустынямі, тэмпература вагаецца ад мінус 25° С ÷ 35° С зімой да +25° С ÷ 35° С летам. Гэты горад — адна з самых халодных сталіц свету. Самая халодная зіма за апошнія 80 гадоў назірання прыпала на 2009/2010 г., калі з-за сцюжы і намаразі загінула значная частка пагалоўя свойскай жывёлы. Амаль палова паўночнай часткі краіны занятая зонай суцэльнай ці астраўной вечнай мерзлаты (самае паўднёвае распаўсюджванне вечнай мерзлаты на планеце).
Ападкі складаюць: на паўночным захадзе 250—510 мм, ва Улан-Батары 230—250 мм, у пустыні Гобі яшчэ меней.
Карысныя выкапні На тэрыторыі Манголіі знойдзена больш за 4500 радовішчаў 40 відаў карысных выкапняў, у тым ліку золата, вальфраму, фасфатаў, чорнага і бурага вугалю, рэдкіх металаў і камянёў. У Манголіі былі адкрытыя новыя мінералы — , і , а таксама 50 радовішчаў лекавых гразяў і 400 гарачых і халодных мінеральных крыніц.
Унутраныя воды Рэкі Манголіі маюць свае крыніцы ў гарах, большасць з іх адносіцца да басейнаў Арктычнага і Ціхага акіянаў. Самыя вялікія рэкі краіны — Селенга, Керулен, Анон, , . Рэкі заходняй і паўночна-заходняй частак краіны выхаду да акіяна не маюць, а ўпадаюць у мясцовыя азёры.
У Манголіі налічваецца больш за тысячу пастаянных азёраў і значна большая колькасць часовых, што ўтвараюцца ў перыяд дажджоў. У старажытнасці значная частка Манголіі прадстаўляла сабой унутранае мора, якое потым падзялілася на некалькі вялікіх азёраў. Цяперашнія азёры — гэта тое, што ад іх засталося. Самыя вялікія азёры знаходзяцца ў катлавіне Вялікіх азёраў на паўночным захадзе краіны — Убсу-Нур, , , іх глыбіня не перавышае некалькіх метраў. На ўсходзе краіны ёсць азёры і . У вялікай тэктанічнай западзіне на поўначы Хангая знаходзіцца возера Хубсугул (глыбіня да 238 метраў).
Раслінны і жывёльны свет Пераважаюць каштанавыя глебы. Раслінны і жывёльны свет надзвычай разнастайны. Лясы займаюць больш за 10 працэнтаў тэрыторыі. Дзякуючы складанаму рэльефу залесеныя ўчасткі часцяком суседнічаюць са стэпам, пясчанымі і камяністымі пустынямі. 70 працэнтаў плошчы лясоў складаюць іглістыя дрэвы — , , , , . Распаўсюджаныя лісцевыя пароды (, , ) і кустоўі (, , , ). У Гобі сустракаюцца саксаулавыя гаі. Для ўсіх рэгіёнаў характэрнае разнатраўе. У засушлівых абласцях травы нізкарослыя, малаўраджайныя, але маюць высокі працэнт клятчаткі і надзвычайна духмяныя. Лічыцца, што мяса скаціны, якая пасвілася на засушлівых землях, мае лепшы смак.
У Манголіі налічваецца больш за 130 відаў сысуноў, 7 — земнаводных, 400 — птушак, 19 — паўзуноў, 5 тысяч — насякомых. У лясах і гарах Паўночнай Манголіі часта сустракаюцца і , , , , , , , . У стэпавых і пустынных раёнах — , , , , , , . Мяса тарбагана лічыцца сярод манголаў далікатэсам, а яго футра ўваходзіць у лік найбольш каштоўных у свеце. Унікальны жывёльны свет поўдня і захаду Манголіі. У Гобі захаваліся такія рэдкія віды жывёлін, як дзікі , дзікі (хаўтгай), дзікі (тахі) і (мазалай). У Мангольскім Алтаі водзяцца (ірбіс), , , .
Для далейшага захавання багатых прыродных комплексаў арганізаваная сетка нацыянальных паркаў і запаведнікаў. Найбольш вядомыя з іх — , Хубсугульскі, Багда-Ула (каля Улан-Батара, стаў запаведным у XVII ст.) і інш.