Кярдла () — адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад эстонскага павета Хійу. Атрымаў гарадскі статус у 1938 г. У горадзе размешчаны марская гавань і аднайменны аэрапорт. Насельніцтва — 3,6 тыс. чалавек (2010).

Геаграфія Горад размешчаны на паўночна-ўсходнім узбярэжжы другога па велічыні эстонскага вострава Хіюмаа, на беразе Балтыйскага мора ў бухце заліва Тарэстэ. На паўднёвым усходзе ад горада размяшчаецца вядомы кратар, меркавана пакінуты метэарытам Кярдла.

Гісторыя Верагодна першымі жыхарамі горада былі шведы, якія прыйшлі сюды ў 16 ст. Першае афіцыйнае згадванне адносіцца да 1564 г., тады горад меў назву Кяртэльба, што перакладаецца як багністая даліна. Права горада Кярдла атрымаў у 1938 г.

Насельніцтва Нацыянальны склад (2000): эстонцы — 97,64 %. Асноўныя заняткі ў горадзе — рыбалоўства, турызм, сельская гаспадарка. Маецца лесанарыхтоўчы пункт. 1897 1922 1934 1939 1959 1970 1979 1989 2000 2010 2024 1718 1580 1454 1524 2688 2969 3426 4126 3672 3634 2921

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Хейкі Набі, эстонскі барэц грэка-рымскага стылю Эвелі Саўэ, эстонская біятланістка Эркі-Свен Цюйр, эстонскі кампазітар

Спасылкі Kärdla koduleht

Катэгорыя:Гарады Эстоніі Катэгорыя:Хіюмаа