Бачныя касмічныя прамяні — феномен зрокавай сістэмы, разнавіднасць фасфена. Яго назіралі касманаўты на арбіце, уключаючы каманду Апалона-10. Апісваліся як доўгія каляровыя прамяні, часам мільганне і т. п.
Магчымыя прычыны Даследчыкі мяркуюць, што ўспышкі святла, якія ўспрымаюць астранаўты ў космасе, абумоўлены касмічнымі прамянямі (высокаэнергетычнымі зараджанымі часціцамі па-за межамі зямной атмасферы), хоць дакладны механізм невядомы. Гіпотэзы ўключаюць чаранкоўскае выпраменьванне, якое ўзнікае пры праходжанні часціц касмічных прамянёў праз шклопадобнае цела вачэй касманаўтаў, прамое ўзаемадзеянне з зрокавым нервам прамое ўзаемадзеянне са зрокавымі цэнтрамі ў мозгу, сятчаткай, стымуляцыя рэцэптараў і больш агульнае ўзаемадзеянне сятчаткі з выпраменьваннем.
Зноскі
Катэгорыя:Успрыманне Катэгорыя:Зрок Катэгорыя:Праграма «Апалон»