У тэорыі імавернасцей і статыстыцы, пад геаметрычным размеркаваннем маецца на ўвазе адно з двух дыскрэтных размеркаванняў імавернасцей: Размеркаванне колькасці , неабходных для атрымання аднаго поспеху. Колькасць выпрабаванняў прымае значэнні з мноства Звяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — С. 69. — ISBN 978-985-01-1043-5. Размеркаванне колькасці няўдач да першага поспеху. Колькасць няўдач прымае значэнні .
Азначэнне Геаметрычнае размеркаванне задае імавернасць таго, што выпрабаванне з нумарам будзе першым паспяховым у серыі незалежных выпрабаванняў з двума магчымымі зыходамі: поспех і няўдача, дзе імавернасць поспеху кожнага выпрабавання роўная :
для k = 1, 2, 3, 4, ….
Паводле іншага азначэння, геаметрычнае размеркаванне мадэлюе колькасць няўдач да першага поспеху:
для k = 0, 1, 2, 3, ….
У абодвух выпадках, паслядоўнасць імавернасцей прадстаўляе сабой геаметрычную прагрэсію.
Характарыстыкі
Матэматычнае спадзяванне Матэматычнае спадзяванне геаметрычнага размеркавання можна знайсці наступным чынам, дзе :
Формулай сумы бясконца спадальнай геаметрычнай прагрэсіі дазваляе скарыстацца той факт, што
Дысперсія Каб знайсці дысперсію, спачатку падлічым матэматычнае спадзяванне квадрата выпадковай велічыні з геаметрычным размеркаваннем:
Цяпер скарыстаемся формулай для дысперсіі:
Катэгорыя:Размеркаванні імавернасцей