Пропаведзь — прамова свяшчэннаслужыцеля (прапаведніка) у храме перад прыхаджанамі ў канцы літургіі; жанр рэлігійнай прапаганды. Змяшчае тлумачэнні палажэнняў веравучэння, каментарыі Святога пісання, рэкамендацыі для адпаведных паводзін і дзеянняў.

У адрозненне ад малітвы будуецца дастаткова адвольна (не па фіксаваных схеме і тэксце). Рэлігійная пропаведзь у большай ступені ўздзейнічае на эмоцыі, падсвядомасць, інстынкты (т.зв. нелагічнае перакананне).

У пратэстантызме пропаведзь — цэнтральны момант богаслужэння; спевы, малітвы, сімвалічныя жэсты суправаджаюць і ўзмацняюць пропаведзь. Сучасныя пропаведзі значную ўвагу звяртаюць на міратворчую, экалагічную і сацыяльна-маральную праблематыку.

Пропаведзь — дыдактычны твор аратарскага тыпу; бываюць гімнічныя, панегірычныя, павучальныя, апалагетычныя і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Рыторыка Катэгорыя:Аратарская проза