Сферы́чныя фу́нкцыі, шаравыя функцыі, сферычныя гармонікі — спецыяльныя функцыі, якія выкарыстоўваюцца пры вывучэнні фізічных з’яў у прасторавых абласцях, абмежаваных сферычнымі паверхнямі, і для вырашэння фізічных задач, якія валодаюць сферычнай сіметрыяй.

Сферычныя функцыі з’яўляюцца рашэннямі дыферэнцыяльнага ўраўнення, якое атрымліваецца пры раздзяленні пераменных ва ўраўненні Лапласа ў сферычных каардынатах. Уведзены ў канцы XVIII староддзя А. Лежандрам і П. Лапласам.

Сферычныя функцыі маюць вялікае значэнне ў тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў у прыватных вытворных і тэарэтычнай фізіцы (у прыватнасці ў задачах разліку электронных арбіталей у атаме, гравітацыйнага поля геоіда, магнітнага поля планет і інтэнсіўнасці рэліктавага выпраменьвання), у тэорыі патэнцыялу ў матэматычнай фізіцы і механіцы.

Зноскі

Літаратура

Пальцев Б. В. Сферические функции // МФТІ

Спасылкі

Петров Е. Е. Сферические функции на конечном аффинном пространстве с цепочкой подгрупп Зелевинского // Матем. заметки, 57:3 (1995), 434—444; Math. Notes, 57:3 (1995), 300—306. Будак В. П., Желтов В. С., Калакуцкий Т. К., Селиванов В. А., Хабибрахманова И. А Использование сферических функций в многоракурсном телевидении и компьютерном моделировании // Маскоўскі тэхнічны ўніверсітэт сувязі і інфарматыкі

Катэгорыя:Спецыяльныя функцыі Катэгорыя:Дыферэнцыяльныя ўраўненні Катэгорыя:Гарманічны аналіз