Павел Леанідавіч Арэшнікаў (; , г. Севастопаль — ?) — савецкі журналіст.
Біяграфія Рускі па нацыянальнасці, паходзіў з мяшчан. Унук Феадосіі Ільінічны Арэшнікавай (пам. 1916; у другім шлюбе Віньён), якая ў гонар рана памерлага сына Леаніда фундавала ў Мікалаеве бальнічную Леаніда-Феадосіеўскую царкву.
Да пачатку і ў першыя гады Першай сусветнай вайны працаваў журналістам, быў забраны ў армію, у 1918 г. дэмабілізаваны ў чыне падпаручніка, інвалід, параліч левай рукі.
У 1917—1918 гг. з’яўляўся членам партыі левых эсэраў. Па заканчэнні трох курсаў юрыдычнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1922 г. працаваў у газеце «Праўда». Пасля партчысткі 1923 г. выйшаў з членаў УсеКП(б) па стане здароўя.
У снежні 1924 г. накіраваны ў БССР на пасаду начальніка Галоўлітбела. У 1926 г. адначасова працаваў літаратурным супрацоўнікам часопіса «Полымя»Чырвоны аловак : нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР . У 2 кн. Кн. 1. 1919—1941 гг. / А. А. Гужалоўскі. — Мінск : Рэдакцыя газеты «Звязда», 2012. — 304 с.: іл. ISBN 978-985-90303-1-4.
Літаратура Чырвоны аловак : нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР . У 2 кн. Кн. 1. 1919—1941 гг. / А. А. Гужалоўскі. — Мінск : Рэдакцыя газеты «Звязда», 2012. — 304 с.: іл. ISBN 978-985-90303-1-4
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты Расіі