Прудко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Петухоўка.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прудок. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Петухоўка. 13 чэрвеня 2002 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Чавускага гарасавета перададзена вёска РасінкаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 13 июня 2002 г. № 18-4 Об изменении границ Путьковского, Прудковского, Благовичского сельсоветов Чаусского района Могилевской области и включении деревни Заболотье в черту города Чаусы Могилевской области. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Асінаўскага сельсавета.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 572 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,2 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,9 % — армяне, 1,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: вёскі Галачоўка, Дрануха, Дрокаўка, Зялёны Прудок, Ключ, Ляхаўшчына, Новаягораўка, Петухоўка, Прудок, Расінка і Рымінка.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чавускага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе