Іван Аляксандравіч Аладка (нар. , Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Разыгрываючы абаронца / атакуючы абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Біяграфія Выхаванец СДзЮШАР БК «Мінск-2006». Першыя трэнеры — Мікалай Уладзіміравіч Факееў і Вадзім Мікалаевіч Алексін. Выступаў за клубы Беларусі, Літвы і Расіі. У ліпені 2023 года заключыў кантракт з БК «Мінск». У сезоне 2024/25 выступаў за «Гродна-93» (другую палову сезона не гуляў з-за траўмы). У жніўні 2025 года перайшоў у магілёўскі «Барысфен»Один из самых опытных белорусских игроков Иван АЛАДКО встал в строй рыцарей!.
Выступаў за юніёрскую (2012), моладзевую (2014) і нацыянальную (з 2019) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018Новости. Резервные “Цмокi” надели форму сборной.
Кар’ера 2011—2012 — СДзЮШАР-Мінск-2006-3 2012—2015 — Рубон (Віцебск) 2014—2015 — Рубон-2 (Віцебск) 2015 — БДЭУ-РЦАП (Мінск) 2015—2017 — Рубон (Віцебск) 2017—2018 — Цмокі-Мінск 2017—2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) 2019—2020 — Эрэляй (Мажэйкей, Літва) 2020 — Спартак (Санкт-Пецярбург, Расія) 2020—2021 — Уфімец (Уфа, Расія) 2021 — Чэбаксарскія Ястрабы (Чэбаксары, Расія) 2021—2023 — Русічы (Курск, Расія) 2023—2024 — Мінск 2024—2025 — Гродна-93 з 2025 — Барысфен (Магілёў)
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (3): 2017/2018, 2023/2024, 2024/2025. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2018/2019, 2025/2026. Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2017, 2024. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2025. Сярэбраны прызёр Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка (1): 2018.
Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце БК «Мінск» Профіль на сайце ogol.com.br 28-летний защитник заключил соглашение с клубом на один сезон. Состав «Уфимца» пополнил Иван Аладко Защитник Иван Аладко перешел из «Уфимца» в «Чебоксарские Ястребы» Иван Аладко. В детстве фанател от Айверсона
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Чэбаксарскіх Ястрабаў» Катэгорыя:Ігракі «Уфімца» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Гродна-93» Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18 Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20