The International 10, таксама The International 2021 — дзясяты кіберспартыўны турнір па відэагульні Dota 2 з серыі штогадовых турніраў The International. Як і папярэднія турніры, быў арганізаваны распрацоўшчыкам гульні кампаніяй Valve. Асноўны этап турніру праходзіў з 7 па 17 кастрычніка 2021 года ў Бухарэсце (Румынія). Прызавы фонд турніру склаў рэкордныя 40 мільёнаў долараў.

Гісторыя Першапачаткова турнір планавалася правесці ў Швецыі у 2020 годзе, але ўлады краіны адмовіліся ўносіць турнір у спіс спартыўных мерапрыемстваў, што дазваляла некаторыя паслабленні ў сувязі з пандэміяй COVID-19. У выніку дата турніру была перанесена на кастрычнік 2021 года, турнір адбыўся ў Бухарэсце на Нацыянальным стадыёне.

Ход турніру Асноўная частка турніру праходзіла ў 2 этапы: групавы этап і плэй-оф. У асноўным этапе турніру ўдзельнічала 18 каманд. Прамыя запрашэнні на The International атрымалі 12 каманд, якія прымалі ўдзел у спаборніцтвах серыі Dota Pro Circuit 2020/2021 (DPC) і якія атрымалі найбольшую колькасць ачкоў за сезон. Яшчэ 6 каманд былі вызначаны па выніках кваліфікацый, якія праводзіліся ў 6 рэгіёнах з 23 чэрвеня па 10 ліпеня.

Фінал турніру скончыўся перамогай каманды Team Spirit над PSG.LGD з лікам 3:2. За ім назіралі анлайн рэкордныя 2,1 мільёны гледачоў. Таксама Team Spirit стала першай расійскай камандай, якая перамагла на турнірах The International.

Крыніцы

Катэгорыя:2021 год у Румыніі Катэгорыя:2021 год у спорце Катэгорыя:Мерапрыемствы, прысвечаныя відэагульням