Леані́д Алякса́ндравіч Даўгу́чыц (нар. , ) — беларускі журналіст і дыпламат. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у ААН (1977—1980). Член Саюза журналістаў БССР.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1935 годзе ў Мінску. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін.

З 1960 года — на дыпламатычнай службе ў Міністэрстве замежных спраў Беларускай ССР.

Узначальваў дэлегацыю Беларускай ССР на сесіях Генеральнай Асамблеі ААН, на канферэнцыі ААН па стварэнні Арганізацыі Прамысловага Развіцця і на іншых міжнародных канферэнцыях.

У 1977—1980 гадах — Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН. 10 мая 1977 года ён уручыў даверчыя граматы Генеральнаму сакратару ААН Курту Вальдхайму.

Бібліяграфія Планета иммигрантов / Л. А. Долгучиц, И. А. Мельников. — Москва: Молодая гвардия, 1990. — 206 с. — ISBN5235008677. Долгучиц Л. А. За счастьем на чужбину : [Трудящиеся-иммигранты] / Л. А. Долгучиц. — М. : Мысль, 1986. — 270 с.: ил. — (Империализм. События. Факты. Документы).

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі МДІМА Катэгорыя:Дыпламаты СССР Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Катэгорыя:Члены Беларускага саюза журналістаў