Адміністрацыя Партызанскага раёна г. Мінска — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Партызанскага раёна горада Мінска Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму гарадскому выканаўчаму камітэтуЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю адміністрацыі ажыццяўляе яе кіраўнік. Адміністрацыя размешчана ў цэнтры раёна, у будынку былога райвыканкама і РК КПБ (1980, А. Сувораў, І. Марчанка, А. Сабалеўскі, Я. Марчанка) па вуліцы Захарава, 53.

Кіраўнікі з 28 сакавіка 2019 — Валерый Віктаравіч Вараніцкі

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Адміністрацыі гарадскіх раёнаў Беларусі Катэгорыя:Партызанскі раён (Мінск) Катэгорыя:вуліца Захарава (Мінск)