Кюль-тэгін (, KülteginKultegin’s Memorial Complex, TÜRIK BITIG; Памылкова 阙特勒 Quètèlè., піньінь: Quètèqín, Уэйд-Джайлз: chüeh-t’e-ch’in) — палкаводзец і суправіцель Другога ўсходнецюрксага каганата. Праславіўся як гераічны воін і ўдзельнік мноства ваенных паходаў, якія забяспечылі цюркам гегемонію ў Цэнтральнай Азіі.

Імя Наджыб Асім (1921) транскрыбаваў імя як «köl» (кёль), грунтуючыся на этымалогіі караханідскага філолага Махмуда Аль-Кашгары (XI ст.), які трактаваў значэнне імя як «возера, мора». В. Радлаў запісаў імя як «kül» (кюль), з такім чытаннем згаджаліся Томсэн (1896), Малаў (1951) і Тэкін (1968). У кітайскіх крыніцах імя запісваецца іерогліфам 闕 (què).

Жыццяпіс Годам нараджэння Кюля лічыцца 684. Ён быў другім сынам Эльтэрыш-кагана, заснавальніка другога Цюркскага каганата, і малодшым братам Більгэ-хана. Кюль меў сем гадоў, калі памёр яго бацька. Спавядаў тэнгрыянства.

Падчас праўлення Капаган-кагана Кюль-тэгін і яго старэйшы брат заслужылі рэпутацыю дзякуючы сваёй ваеннай доблесці. Яны разграмілі енісейскіх кіргізаў, цюргешаў і карлукаў, пашырыўшы тэрыторыю каганата аж да Жалезных Варот на поўдзень ад Самарканда. Яны таксама падпарадкавалі сабе ўсе дзевяць плямёнаў такуз-агузаў.

У 705 годзе войскі Туджуэ пад камандаваннем Більгэ-хана ўвайшлі ў Лін'у, разграміўшы Шачжа Чжуньі. Кюль-тэгін камандаваў падраздзяленнем у баі, у якім страціў трох коней.

У 710 разам з Таньюкукам і Більгэ-ханам уварваўся з цюркскім войскам у Хакасію, прычыніўшы паразу кіргізам.

У 711 годзе ён удзельнічаў у пагібельнай для цюргешаў бітве пры Болчу.

У 713 годзе разам з братам і дзядзькам удзельнічаў у падпарадкаванні плямёнаў карлукаў.

У 716 годзе пасля смерці Капаган-кагана яго сын Інэль-каган паспрабаваў незаконна ўзысці на трон, ігнаруючы традыцыйны закон аб бакавым (брацкім) успадкоўванні, але Кюль-тэгін перашкодзіў яму. Ён сабраў войска, напаў і забіў Інэля, ягонага брата Элетміша і іхніх давераных паслядоўнікаў. Кюль пасадзіў на трон свайго старэйшага брата Більгэ-хана і ўзяў сабе тытул «шад», эквівалент галоўнакамандуючага войскам.

Смерць

Кюль-тэгін раптоўна памёр 27 лютага 731 года. Цырымонія пахавання Кюль-тэгіна адбылася 1 лістапада 731 года, а Більгэ-каган даў свайму брату пасмяротнае імя Інанчу Апа Ярган Тархан (). У яго гонар быў створаны шырокі пахавальны комплекс, важную частку якога склаў шэраг балбалаў — выяваў забітых ворагаў.

У 1889 годзе расійскім даследчыкам М. М. Ядрынцавым ва ўрочышчы Хөшөө Цайдамын знойдзена стэла-эпітафія Кюль-тэгіну. Яна змяшчае надпісы на старажытнацюркскай і кітайскай мовах, вядомыя як архонскія надпісы. Sören Stark, Die Alttürkenzeit in Mittel- und Zentralasien (Nomaden und Sesshafte, Band 6), Reichert: Wiesbaden 2008, pp. 76-78. Надпісы дэшыфраваны ў 1893 годзе дацкім навукоўцам прафесарам Вільгельмам Томсэнам. Помнік змяшчае цэнныя гістарычныя звесткі і дае багаты мовазнаўчы матэрыял. Таксама Кюль-тэгін згадваецца і на стэле ў суседнім урочышчы, ўзведзенай у памяць аб Більгэ-хане.

У культуры

Ролю Кюль-тэгіна выконвае акцёр Хам Сок Хун у карэйскім серыяле .

Літаратура Памятник в честь Кюль Тегина. СПб., 1899. Памятники древнетюркской письменности. Тексты и исследования, М.; Л., 1951. Talat Tekin, A Grammar of Orkhon Turkic. Indiana University Uralic and Altaic Series, vol. 69. Bloomington/The Hague: Mouton, 1968. 新疆维吾尔自治区民族事务委員会、新疆民族辞典, 乌鲁木齐:新疆人民出版社,1995 [Народны камітэт меншасцей Сіньцзян-Уйгурскай аўтаномнай акругі, Энцыклапедычны слоўнік малалікіх народаў Сіньцзяна, Урумчы: Сіньцзянская народная выдавецкая кампанія, 1955].

Спасылкі Мангольскі нацыянальны гістарычны музей Поўны тэкст надпісаў Кюль-тэгіна (заархівавана) Архонскія надпісы з перакладамі (змяшчае Кюль-тэгінскія надпісы з перакладамі, заархівавана).

Катэгорыя:Памерлі ў 730-я гады Катэгорыя:Цюркскі каганат Катэгорыя:Цюркскія каганы Катэгорыя:Ашына Катэгорыя:Военачальнікі Ⅷ стагоддзя