Клі́мавіцкае радо́вішча ме́лу — радовішча за 1,5 км на поўдзень ад г. Клімавічы. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса (верхні мел). Разведаныя запасы 5,3 млн. т.

Мел белы, шаравата-белы, шчыльны, месцамі трэшчынаваты, з запясочаным да глыбіні 1 м покрывам; CaCO3 у ім 80—93 %. Трапляюцца карставыя варонкі і запоўненыя пясчана-жвіровым матэрыялам прамыіны. Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) да 21,6 м, ускрышы (розназярністыя пяскі, супескі, суглінкі) 0,2—8,8 м. Мел прыдатны на выраб вапны, як вапнавае ўгнаенне. Радовішча распрацоўваецца камбінатам будаўнічых матэрыялаў у г. Клімавічы.

Літаратура

Катэгорыя:Радовішчы Беларусі Катэгорыя:Геалогія Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Клімавічы