Адам Фердынанд Адамовіч (, ; ) — вучоны-медык.
Біяграфія Нарадзіўся ў Вільні. Сын Юзафа Адамовіча і Соф’і Ёхер. У 1818—1822 вучыўся ў Віленскай гімназіі, дзе вывучаў батаніку і медыцыну. З 1822 года ён быў асістэнтам Людвіга Генрыка Баянуса.
У 1822 магістр медыцыны ў Віленскім універсітэце на кафедры параўнальнай анатоміі. 3 яго ўдзелам у 1823 у Вільні створана ветэрынарная школа. 3 1826 года доктар медыцыны. Заснавальнік музея зоатэрапеўтычных прэпаратаў. Выкладаў у Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі з 1838 года ветэрынарныя навукі, гісторыю і літаратуру медыцыны.
Актыўна ўдзельнічаў у жыцці Віленскага медыцынскага таварыства, падтрымліваў яго матэрыяльна, старшыня з 1841 года.
Пахаваны быў на пратэстанцкіх могілках у Вільні. У 1960 годзе яго прах быў перанесены на могілкі Роса.
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па ветэрынарыі, параўнальнай паталогіі, гісторыі развіцця, вучэння анатоміі ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім. Вывучаў гісторыю Вільні і выдаў твор «Віленскі аўгсбургскі касцёл…» (1855, Вільня, на польскай мове).
Адзін з пачынальнікаў бальнеалогіі ў Літве. Пачынаючы з 1842 апублікаваў шэраг артыкулаў пра мінеральныя воды Друскенікаў, Стаклішак і іншых мясцовасцяў.
Літаратура
Катэгорыя:Пахаваныя на Евангелічных могілках (Вільнюс) Катэгорыя:Медыкі Літвы Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Польшчы Катэгорыя:Медыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Літвы