Яднота Літоўская () — евангелічна-рэфармацкая царква, якая існавала на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а пасля падзелаў Рэчы Паспалітай — на тых тэрыторыях, якія ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. У 1918 годзе, пасля аднаўлення незалежнасці Польшчы, яна была ператворана ў Ядноту Віленскую (Jednota Wileńska).
Гісторыя Галоўную сацыяльную базу кальвінізму складалі магнаты, а таксама шляхта і частка гараджан. Пачатак яму ў ВКЛ паклаў віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны, які ў 1553 годзе заснаваў у Берасці першы кальвінскі збор з друкарняй. У 1550-1570-я гг. кальвінізм прынялі Кішкі, Валовічы, Дарагастайскія, Хадкевічы, Саламярэцкія, Тышкевічы і іншыя магнацкія роды. У 1563 кальвінісцкая шляхта была ўраўнавана ў правах з каталіцкай і праваслаўнай.
Большасць збораў знаходзілася ва ўладаннях феадалаў і ўтрымлівалася за іх кошт. У буйных гандлёвых і рамесных цэнтрах, такіх як Вільня, Віцебск, Менск, Полацк і інш., значную ролю ў кіраванні суполак адыгрывалі гараджане. Пры зборах існавалі шпіталі, школы, друкарні, дзе выдавалася літаратура на польскай і беларускай мовах. Кальвіністамі былі асветнікі Сымон Будны, Васіль Цяпінскі (пазней перайшлі на пазіцыі антытрынітарызму).
У 1560-я гг. склалася арганізацыйная структура евангелічна-рэфармацкай царквы. Кальвіністы ВКЛ утварылі асобную Літоўскую правінцыю, якая падзялялася на 6 дыстрыктаў. Вышэйшым органам былі сіноды (правінцыяльныя, а ў дыстрыктах партыкулярныя), у іх рабоце ўдзельнічалі духоўныя і свецкія асобы. Паміж сінодамі кіраўніцтва ажыццяўляў суперінтэндант. Цэнтр правінцыі знаходзіўся ў Вільні. Дыстрыкты кіраваліся сіньёрамі. На чале асобных збораў стаяла духавенства (пастары, прапаведнікі або міністры) і выбраныя са свецкіх асоб старэйшыны (сіньёры, прэсвітары), важную ролю адыгрывалі патроны суполак.
Прававой асновай быў падручнік дактрын і абрадаў для пратэстанцкіх міністраў «Agenda», які быў надрукаваны ў 1637 годзе ў ГданьскуДэвід Фрык. Цярпенне невыцерпнага: суіснаванне ў Вільні XVII стагоддзя // Палітычныя сфера, № 22-23 (2014—2015) — ISSN 1819-3625, і збор сінадальных пастаноў.
У перыяд контррэфармацыі большасць кальвіністаў перайшла ў каталіцтва, тыя, што засталіся, абмяжоўваліся ў правах.
Ваенныя ліхалецці XVII ст. негатыўна адбілася на сацыяльна-прававым стане пратэстантызму на беларускіх землях і моцна падарвалі матэрыяльна-эканамічную базу яго прыхільнікаў. Паводле падлікаў польскага даследчыка Т. Вояка, ваенныя падзеі сярэдзіны XVII ст. зменшылі колькасць пратэстанцкіх збораў у Польскім каралеўстве амаль у тры разы. У Княстве іх стала менш напаловуWojak T. Szkice z dziejów reformacji w Polsce XVI i XVII w. — Warszawa: Wyd. Zwiastun, 1977. — 180 s — s. 141. Былі спустошаны і занядбаны кальвінісцкія зборы ў Віцебску, Полацку, Менску, Слуцку і іншых гарадах. Візітацыя ў 1667 г. кальвінісцкіх збораў Беларускага дыстрыкта яго кіраўніком Крыштафам Жарнаўцом паказала, што не мае добрага будынку збор у Менску, на мяжы закрыцця кальвінісцкая школа ў Койданаве і мясцовая пратэстанцкая шляхта вымушана аддаваць сваіх дзяцей вучыцца да езуітаў у МенскTworek S. Materiały do dziejów kalwinizmu w Wielkim Księstwie Litewskim w XVII w. // Odrodzenie i reformacja w Polsce. — 1969. — T. XIV. — S. 199—215 — s. 200.
Змяншэнне колькасці пратэстантаў на беларускіх землях паскорана працягвалася да канца XVIII ст. Разам з тым евангелікі ВКЛ колькасна пераважалі над аднаверцамі Кароны і знаходзіліся ў значна лепшых умовах, бо антыпратэстанцкія соймавыя пастановы, якія агаворвалі грамадзянскі статус евангелікоў, на часам не распаўсюджваліся ВКЛ або рэалізоўваліся тут дастаткова своеасабліва. Так, у вырашэнні пытанняў аб вяртанні пратэстантам іх збораў у ВКЛ улічваліся такія аргументы, якія ніколі не маглі быць узяты пад увагу ў КаронеKosman M. Litewska jednota ewangelicko-reformowana od połowy XVII do 1939 r. — Opole: Zakład Poligrafichny Wyższej Szkoły Pedagogicznej, 1986. — 146 s. — s. 34.
Да згасання рэфармацыйнага руху на беларускіх землях вяло і ўзмацненне жорсткасці ў другой палове XVII ст. курсу дзяржаўнай рэлігійнай палітыкі Рэчы Паспалітай на скасаванне верацярпімасці. Соймавыя канстытуцыі 1658 г. і 1668 г. абвяшчалі каталіцкае веравызнанне дзяржаўным у Рэчы Паспалітай. Забараняўся пераход з каталіцызму ў іншыя канфесіі, некатолікам нельга было займаць урадавыя пасады. Сойм 1673 года зачыніў дысідэнтам дарогу ў шляхецтва. Аднак адрозненні ВКЛ ад Кароны ў палітычным, парламентарным, культурным і рэлігійным планахRachuba A. Wielkie Księstwo Litewskie w systemie parlamentarnym Rzeczypospolitej w latach 1569—1763. — Warszawa: Wyd. Sejmowe, 2002. — 373 s. — s. 347 абумовілі на яго тэрыторыі больш спрыяльныя ўмовы для некатолікаў.
Становішча пратэстантаў у ВКЛ з другой паловы XVII ст. амаль да канца XVIII ст. мела сваю спецыфіку і адрозненне ад астатняй Рэчы Паспалітай. У 1696 г. у Літоўскай кальвінісцкай правінцыі дзейнічаў 51 збор, у той час як у Вялікапольскай і Малапольскай правінцыях, узятых разам, — каля 22 збораўKosman M. Reformacja i kontrreformacja w Wielkim księnstwie Litewskim w świetle propagandy wyznaniowej. — Wrocław, Warszawa, Krakόw, Gdańsk: Wyd. Polskiej Akademii Nauk, 1973. — 273 s. — s. 251. Важную ролю адыгрываў і той факт, што на тэрыторыі Княства сетка каталіцкіх касцёлаў (асноўных прэтэндэнтаў на маёмасць, у тым ліку зямельныя ўладанні пратэстантаў, і на сферы іх уплыву) не была такой шчыльнай, як у КаронеLitak S. Parafie w Rzeczypospolitej w XVI—XVIII wieku. Struktura, funkcje społeczno-relegijne i edukacyjne. — Lublin: wyd. KUL, 2004. — 515 s. — s. 60.
Істотнае значэнне для кальвіністаў Літоўскай евангелісцкай правінцыі мелі апошнія прадстаўнікі біржанскай галіны роду Радзівілаў. Магнаты фінансавалі будаўніцтва збораў, школ, шпіталяў у Слоніме, Слуцку, КейданахГалоўны архіў старажытных актаў у Варшаве (AGAD), Архіў Радзівілаў, Фонд VIII, Акты, якія тычацца духавенства, Спр. 710., арк. 21. Пасля смерці Януша і Багуслава Радзівілаў функцыі абаронцы пратэстантаў Літвы, Жамойці, Белай Русі і Палесся (Слуцк, Капыль, Койданава, Навагрудак, Біржы, Заблудаў і інш.) перайшлі да дачкі Багуслава Караліны. Людвіка Караліна Радзівіл дапамагала наладжваць кантакты з уплывовымі ў ВКЛ і ў Рэчы Паспалітай асобамі пратэстанцкага веравызнання, з замежнымі прадстаўнікамі, фінансавала адкрыццё храмаў, школ, шпіталяў. Пасля смерці Людвікі Караліны, апякунства гэтымі землямі ўзяў на сябе другі муж Радзівілавай нойбургскі князь Карл Філіп. Ён, ужо як рэйнскі электар (паўднёвы захад Германіі), падтрымліваў уладанні жонкі, якія атрымалі назву «нойбургскія землі»Мацук А. У. Радзівілы і справа аб «нойбургскіх уладаннях» (1730-1740-я гг.) // Беларускі гістарычны часопіс. Сер. гуманітар. навук.-2005. — № 3. — С. 15-21. — с. 18.
Адной з вызначальных падзей у гісторыі рэлігійнага дысідэнцтва стала падпісанне ў 1660 г. Аліўскага міру, які прывёў да афармлення дысідэнцкага пытання як аб’екта міжнародных адносін. Заключаны паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй па выніках вайны 1655—1660 гг. гэты мір агаворваў прававы статус пратэстантаў Кароны і ВКЛ, а гарантам яго выканання абвяшчалася Прусія. Ратыфікацыя артыкулаў Аліўскай дамовы зафіксавала прававую, эканамічную і рэлігійную дыскрымінацыю пратэстантаў.
Этапнай падзеяй у жыцці пратэстантаў Літоўскай правінцыі стала Паўночная вайна. На гэты раз пратэстанты Кароны і Княства абаронцам іх правоў выступіў шведскі кароль Карл XII. Саюзная дамова, якую ён заключыў у 1704 г. са Станіславам Ляшчынскім, утрымлівала 18-ты артыкул, які гарантаваў пратэстантам свабоду богаслужэння. У 1705 г. Карл XII выдаў універсал «Слаўнейшай эліце Вялікага княства Літоўскага», у якім абяцаў задаволіць патрабаванні ўсіх канфесій узамен на дапамогу ў вайне. Але ваенныя падзеі толькі ўзмацнілі антышведскія і антыдысідэнцкія настроі ў грамадстве Рэчы ПаспалітайКатлярчук А. Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. — 272 с, — c. 106. Тым не менш пратэстанты ВКЛ не трацілі спадзяванняў атрымаць у барацьбе за свае правы моцную падтрымку з-за мяжы. Літоўскі рэфармацыйны сінод, на якім актыўную пазіцыю займалі прадстаўнікі беларускай пратэстанцкай шляхты у 1705 г. скардзіўся на прыгнёт за веру і прасіў дапамогі ў прускага манарха Фрыдрыха IАрхеографический сборник документов, относящихся к истории СевероЗападной Руси. — Вильня: Изд. О. В. Щербицкого, 1870. — Т. 8. — 468 с. — с. 250. Апошні бачыў перспектыву ў аднаўленні пастановы 1599 г., якая прадугледжвала сумесныя дзеянні праваслаўных і пратэстантаў супраць каталіцызму ў абодвух яго абрадах, рымскім і грэчаскімKosman M. Litewska jednota ewangelicko-reformowana od połowy XVII do 1939 r. — Opole: Zakład Poligrafichny Wyższej Szkoły Pedagogicznej, 1986. — 146 s — c. 6.
Надзвычай востра пытанне аб правах дысідэнтаў паўстала на «нямым сойме» 1717 г., дзе канфлікт караля з канфедэратамі вырашаўся за пасрэдніцтвам расійскага цара. У праекце пагаднення караля са шляхтай, так званым Варшаўскім трактаце, змяшчаўся артыкул аб значным абмежаванні рэлігійнай свабоды праваслаўных і пратэстантаўРасійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве (РДАСА). Фонд 12, Справы аб Польшчы і Літве, Воп. 1., Спр. 55., арк. 1 зв..
Соймавая канстытуцыя 1717 г. уразіла пратэстантаў ВКЛ. Яны накіравалі да Пятра I просьбу аб дапамозе ўсім дысідэнтам Княства, да якіх, як спецыяльна падкрэслівалася ў тым прашэнні, належалі і прадстаўнікі грэчаскай веры. Евангеліцкае духавенства прапаноўвала расійскаму манарху запатрабаваць ад польскага караля і вялікага князя літоўскага Аўгуста II аднавіць усе адабраныя ў дысідэнтаў і неунітаў правы і прывілеіФонд 79, Адносіны Расіі з Польшчай, . Воп. 5., Спр. 28., арк. 1 зв..
Заручыўшыся падтрымкай суседніх дзяржаў і мясцовай уплывовай шляхты, пратэстанты спадзяваліся выправіць сітуацыю на сойме 1718 года, які праходзіў у Горадні. Супраць іх выступіў дастаткова моцны каталіцкі блок. У інструкцыях на гэты сойм паслы, напрыклад з Полацка, прывезлі пажаданні канчаткова пазбавіць пратэстантаў і праваслаўных грамадзянскіх правоўБелоруссия в эпоху феодализма: Сб. док. и материалов: В 3 т.-Мн.: Изд. Академии наук, 1960. — Т. 2. — 559 с. — с. 364. «Кожны тое бачыць і ведае, што ў дысідэнцкіх дзяржавах ніхто з католікоў як на вышэйшыя, так і на ніжэйшыя ўрадавыя пасады не дапускаецца, так і ў нашай каталіцкай краіне, згодна з канстытуцыяй аб ерытыках… дысідэнтаў на ганаровыя пасады не дапускаць…», — гаварылася ў той інструкцыіŁukaszewicz J. Dzieje kościołów wyznania helweckiego w Litwe. — Poznań: Druk. Orędownika na Garbarach, 1842. — T.1-2. — 414 s. — s. 332. На сойме быў блакіраваны голас А. Пятроўскага — пасла-кальвініста з ВКЛ. Засталіся праігнараванымі выказванні яшчэ шасці пратэстантаў. Нягледзячы на падтрымку з боку прускага і англійскага рэзідэнтаў, забяспечыць сабе раўнапраўе пратэстантам на гэтым сойме не ўдалося. Прускі кароль Фрыдрых Вільгельм I прыняў гэты факт да ведама і перад наступным соймам 1720 года асабіста звярнуўся да памочніка польскага караля Аўгуста II, з патрабаваннем абвясціць раўнапраўе католікаў і пратэстантаў.
Кожная новая хваля каталіцкай рэакцыі, як правіла, актывізавала пратэстанцкія сілы. У 1720 г. прадстаўнікі Літоўскай кальвінісцкай правінцыі на афіцыйным узроўні звярнуліся да караля Аўгуста II з петыцыяй, дзе агаворвалася своеасаблівасць канфесійнай сітуацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім і яе адрозненне ад Кароннай. Яны нагадвалі аб раўнапраўі ўсіх хрысціянскіх вер, якое забяспечваў Статут ВКЛ 1588 года, патрабавалі не парушаць закон і не руйнаваць прававы парадак КнястваГалоўны архіў старажытных актаў у Варшаве (AGAD), Архіў Радзівілаў, Фонд VIII, Акты, якія тычацца духавенства, Спр. 710. , арк. 18.