MAC-10 (, афіцыйна - M10) — кампактны пісталет-кулямёт, распрацаваны ў ЗША.

Гісторыя Першы прататып М10 амерыканскі канструктар Гордан Б. Інгрэм (працаваў у прыватнай зброевай фірме "Erquiaga Arms", ЗША, штат Каліфорнія) пачаў распрацоўваць у 1964 годзеPeter G. Kokalis. MAC attack. Poor boy's SMG refuses to die // журнал "Soldier of Fortune", January 1986 pages 54-57, 108-109, думка была зрабіць кампактны пісталет-кулямёт для сякрэтных аперацый. У жніўні 1964 года была завершана работа па стварэнні камплекта чарцяжоў, у верасні 1964 года першы прататып гэтай зброі быў выраблены і ў кастрычніку 1964 года — уключаны ў каталог прадукцыі фірмы «Erquiaga Arms». Аднак 17 лютага 1965 года падчас праверкі дзейнасці фірмы «Erquiaga Arms» прататып быў канфіскаваны паліцыяйFrank Iannamico. MAC 10 // «Small Arms Review», October 2015.

Будова і прынцып дзеяння Зброя з'яўляецца таннай і тэхналагічнай у вытворчасці, многія асноўныя дэталі вырабляюцца са сталёвага ліста метадам халоднай штампоўкі і кропкавай зваркіСемен Федосеев. «Ингрэм» — несостоявшаяся карьера // журнал «Солдат удачи», № 2 (125), 2005. стр.35-37.

Аўтаматыка працуе за кошт вольнага затвору. Затвор пры стральбе на дзве траціны набягае на ствол, што значна памяншае даўжыню зброі. Канал ствала пры стрэле замыкаецца падспружыненнай засаўкайСемен Федосеев. «Ингрэм» — несостоявшаяся карьера // журнал «Солдат удачи», № 2 (125), 2005. стр.35-37.

Ствол мацуецца ў затворной скрынцы на разьбе і фіксуецца штыфтам. На ствале маецца разьба для мацавання быстраз'ёмнага глушыцеляСемен Федосеев. «Ингрэм» — несостоявшаяся карьера // журнал «Солдат удачи», № 2 (125), 2005. стр.35-37.

Глушыцель Асноўнай прычынай першапачатковага добрага прыёму MAC-10 быў яго рэвалюцыйны глушыцель, распрацаваны Мітчэлам Вербеллам III з кампаніі Sionics. Гэты глушыцель мае двухступеністую канструкцыю, першая шырэй другой. За кошт унікальнай формы ён надаваў MAC-10 вельмі характэрны знешні выгляд. Акрамя таго, стрэл быў вельмі ціхі, да такой ступені, што затвор можна было пачуць падчас працы, але толькі калі выкарыстоўваліся дагукавыя боепрыпасы (большасць боепрыпасаў .45 ACP з'яўляюцца дагукавымі). Глушыцель быў пакрыты номексам, што дазваляла ўтрымліваць зброю іншай рукой, што палягчала кіраванне. У 1970-я гады ЗША ўвялі абмежаванні на экспарт глушыцеляў, і шэраг краін адмянілі заказы на MAC-10, паколькі эфектыўнасць глушыцеля была адной з асноўных пераваг MAC-10. Гэта быў адзін з фактараў, якія прывялі да банкруцтва Military Armament Corporation.

Арыгінальны глушыцель Sionics мае прыкладна 30 см у даўжыню, 5 см у дыяметры і вагу ў 450 г.

Характарыстыкі і прымяненне Асноўная ідэя, закладзеная ў канструкцыю — максімальная прастата і таннасць. Але малая даўжыня ствала, высокая хуткастрэльнасць, нізкая маса зброі і патрон .45 ACP, які мае вялікі імпульс аддачы (па мерках пісталетнага патрона), робяць стральбу вельмі недакладнай. Зброя мае вельмі вялікі роскід - пры стральбе на 25 метраў трапленне ў мэту на практыцы малаверагодна. Як следства, MAC-10 цяпер не выкарыстоўваецца ваеннымі.

Карыстальнікі У перыяд з пачатку вытворчасці да пачатку 1986 года пісталеты-кулямёты MAC-10 і MAC-11 розных мадыфікацый былі прададзеныя ў 20 краін свету, але ў кожную з іх яны экспартаваліся ў невялікай колькасці (ад 50 да 1000 адзінак).

Brassey's Infantry Weapons of the World, 1950-1975, J.I.H Owen (1975), p. 45 — нязначная колькасць была закуплена для спецпадраздзяленняў

: выкарыстоўваецца паліцыяй. — у 1977 годзе 395 адз. MAC-10 былі закуплены для вайсковых спецпадраздзяленняў, але ў далейшым яны былі перададзеныя спецпадраздзяленням паліцыі"In 1977 the military received some 395 Ingram M10, and these have been relegated to the National Police units"

Julio A. Montes. Small Arms of the Colombian Specialized Police // «Small Arms Review», March 2012

: прадаваліся прыватным асобам, з 1969 года выкарыстоўваліся спецназам у В'етнаме, уключая Long Range Reconnaissance Patrol і SEAL. На ўзбраенні спецпадраздзялення "Дэльта" MAC-10 заставаліся нават у 2008 годзе"Walther MP-K SMG, HK MP-5SD SMG, MAC-10 SMG and UZI SMG"

Delta Force weapons and equipment // Mike Ryan. The Operators: Inside the World's Special Forces. Skyhorse Publishing, 2008. p. 187. ISBN 978-1602392151.

— некаторая колькасць 9-мм MAC-11 была закуплена для спецпадраздзяленняўJulio A. Montes. Chilean small arms review // "Small Arms Review", October 2002, але пасля з'яўлення на ўзбраенні FAMAE SAF іх колькасць памяншаеццаJulio A. Montes. Passing review of the Chilean Army // "Small Arms Review", February 2009 — некаторая колькасць была перададзена ў 1970-я гады з ЗША для вайсковых спецпадраздзяленняў"Korean Army/Marines got M16A1s during the Vietnam War from U.S. military aid, but it wasn’t a large enough quantity to arm all Korean active military personnel ... Spec-Ops Command was desperately in search of new weapons. They used a hodgepodge of weapons, from WWII-era M2 Carbines, M3 Greaseguns, to the brand-new Ingram M10, Israeli Uzi or Colt CAR-15s (XM177s) and M16s, but none of them were in enough quantity for homogenous issue, and maintaining such a variety of weapons was also a logistical nightmare."

Heebum Hong. The evolution of K1/K2 families in the ROK military // «Small Arms Defense Journal» volume 9, no.5 (December 1, 2017).

Крыніцы

Катэгорыя:Пісталеты-кулямёты Катэгорыя:Пісталеты-кулямёты ЗША