Наталі Земан Дэвіс (; ) — амерыканска-канадская гісторык. Унесла значны ўклад у вывучэнне культуры Новага часу Заходняй Еўропы, гендарную гісторыю, мікрагісторыю.
Доктар (1959), прафесарка Універсітэта Таронта, член Амерыканскага філасофскага таварыства (2011) і член-карэспандэнтка Брытанскай акадэміі.
Лаўрэат прэміі Хольберга (2010).
Нацыянальны гуманітарны медаль ЗША (2012).
Біяграфія Нарадзілася ў яўрэйскай сям’і. Скончыла Гарвардскі ўніверсітэт, абараніла доктарскую дысертацыю ў Мічыганскім універсітэце ў 1959 годзе У часы распаўсюджвання макартызму Наталі і яе муж эмігравалі з ЗША ў Канаду і атрымалі канадскае грамадзянства. Выкладала ў Браўнаўскім універсітэце, Універсітэце Таронта, Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі і Прынстанскім універсітэце. Прэзідэнт Амерыканскай гістарычнай асацыяцыі (1987). У 2010 годзе ўганаравана прэміяй Хольберга за «мастацкі падыход у апісанні гістарычных падзей». Таксама адзначана і (абедзве — у 2000).
У шлюбе з матэматыкам ), маюць траіх дзяцей.
Асноўныя навуковыя інтарэсы — культура Новага часу Заходняй Еўропы, гендарная гісторыя, мікрагісторыя. Першыя і некаторыя пазнейшыя працы сфакусіраваны на Францыі XVI стагоддзя, напрыклад, «Абрады гвалту» (The Rites of Violence: Religious Riot in Sixteenth-Century France) і «Гісторыя і культура Францыі ранняга Новага часу» (Society and Culture in Early Modern France: Eight Essays).
Аўтар васьмі кніг.
У 1982 годзе ў Францыі выйшаў фільм (), кансультантам якога была Дэвіс. Па выніках працы над фільмам адначасова з ім выпусціла аднайменную кнігу на французскай мове, у 1983 годзе перакладзеную на англійскую, у цэнтры ўвагі гэтага працы — уяўленні пра чалавека ў французскіх сялян XVI стагоддзя.
У 1995 годзе выйшла яе праца «Дамы на абочыне. Тры жаночыя партрэты XVII стагоддзя» (Women on the Margins: Three Seventeenth-century Lives), у якой на аснове мемуараў і лістоў трох жанчын XVII стагоддзя ўдакладнены ўяўленні пра ролю і месца жанчыны ў ранні Новы Час, пра нормы і забабоны ў грамадстве, пра іх уплыў на паводзіны жанчын і іх дзейнасць. Гераіні аповеда — Глікель з Хамельна (1646/47, Гамбург — 1712, Мец), Мары Гюяр дэ л’Інкарнасьён (1599, Тур — 1672, Канада) і Марыя Сібіла Мерыян (1647, Франкфурт-на-Майне — 1717, Амстэрдам). Усе яны не належалі да вышэйшай арыстакратыі. Кожная прадстаўляла розныя рэлігійныя групы (Глікель — іўдзейка, паслядоўніца Шабтай Цві, Мары Гюяр — манашка-каталічка, Марыя Сібіла Мерыян некаторы час была членам пратэстанцкай секты ) і, такім чынам, лепей адлюстроўвалі ўсё грамадства таго часу. Яны былі адукаванымі і неардынарнымі асобаміKupperman Karen Ordahl. Women on the Margins: Three Seventeenth-Century Lives. By Natalie Zemon Davis. // The Journal of Modern History. Vol. 69, No. 4 (December 1997). — P. 804—805. Купчыха Глікель, якая кіравала справамі мужа пасля яго смерці, пакінула пасля сябе напісаныя для нашчадкаў мемуары, першы твор падобнага жанру аўтарства яўрэйскай жанчыны, у якіх павучальны складнік спалучаецца з духоўнымі перажываннямі. Мары Гюяр пастрыглася ў манашкі па загадзе «ўнутранага голасу», пакінула сына і пасля напісала для яго мемуары. Астатнюю частку жыцця яна правяла сярод канадскіх індзейцаў, якім прапаведавала хрысціянства. Марыя Сібіла Мерыян займалася энтамалогіяй і маляваннем, публікавала ўласныя кнігі, але затым з’ехала ў Сурынам, дзе працягнула вывучэнне насякомых.
Асноўныя працы Society and Culture in Early Modern France: Eight Essays. — Stanford, California: Stanford University Press, 1975. The Return of Martin Guerre. — Cambridge, MA: Harvard University Press, 1983. Земон Дэвис Н. Возвращение Мартена Герра. — М.: Прогресс, 1990. — 208 с. Frauen und Gesellschaft am Beginn der Neuzeit. — Berlin: Wagenbach, 1986. Fiction in the Archives: Pardon Tales and their Tellers in Sixteenth Century France. — Stanford, California: Stanford University Press, 1987. «Gender in the academy: women and learning from Plato to Princeton: an exhibition celebrating the 20th anniversary of undergraduate coeducation at Princeton University». — Princeton: Princeton University Library, 1990. Renaissance and Enlightenment Paradoxes, co-edited with Arlette Farge. — Cambridge, MA: Belknap Press, 1993. Volume III of A History of Women in the West. Women on the Margins: Three Seventeenth-century Lives. — Cambridge, MA: Harvard University Press, 1995. Земон Девис Н. Дамы на обочине. Три женских портрета XVII века. — М.: Новое литературное обозрение, 1999. — 400 с. A Life of Learning: Charles Homer Haskins Lecture for 1997. — New York: American Council of Learned Societies, 1997. Remaking Imposters: From Martin Guerre to Sommersby, Egham, Surrey, UK. — Royal Holloway Publications Unit, 1997. The Gift in Sixteenth-Century France. — University of Wisconsin Press, 2000. Slaves on Screen: Film and Historical Vision. — Cambridge, MA: Harvard University Press, 2002. Trickster Travels. — New York: Hill & Wang, 2006. Земон Дэвис Н. Обряды насилия // История и антропология. Междисциплинарные исследования на рубеже XX—XXI веков. — СПб.: Алетейя, 2006. — С. 111—162 (в соавторстве) Земон Дэвис Н. Парадоксы эпохи Возрождения и Просвещения / Н. Земон Дэвис [и др.] — История женщин. В 5 томах. Том 3. — СПб.: Алетейя, 2008. — 560 с.
Крыніцы
Спасылкі
Наталья Дзуцева. Натали Земон Дэвис. Дамы на обочине // Знамя. 2000. № 1. Александра Финогенова. Натали Земон Девис. «Дамы на обочине. Три женских портрета XVII века» // Русский журнал. Лев Айзенштат. Женский портрет в интерьере // Народ Книги в мире книг. 1999. № 23.
Катэгорыя:Гісторыкі ЗША Катэгорыя:Вікіпедыя:Лакальны подпіс у выявы з Вікіданых