Элізабэт Бэнэт (), таксама Элайза або Эліза () і Лізі () — выдуманы персанаж і галоўная гераіня рамана Джэйн Осцін «Пыха і перадузятасць».
Сюжэт рамана засяроджаны на спробах Элізабэт знайсці каханне і шчасце ў рамках абмежаванняў і правіл прыстойнасці англійскага грамадства пачатку XIX стагоддзя. Элізабэт Бенет, як правіла, лічыцца адной з самых папулярных і мілых гераінь Осцін і адным з самых папулярных жаночых вобразаў у англійскай літаратуры.
Элізабэт — другая з пяці сясцёр. Яна і яе сям’я жывуць у маёнтку Лонгбарн, размешчаным непадалёк ад мястэчка Мерытана, графства Хартфардшыр. У пачатку рамана Элізабэт 20 гадоў. Яна апісваецца як прывабная і выхаваная дзяўчына, якая вылучаецца назіральнасцю. Лізі крыху іграе на фартэпіяна. Яе найлепшымі сяброўкамі з’яўляюцца сястра Джэйн і суседская дзяўчына Шарлота Лукас. Адносіны з апошняй некалькі пагоршыліся, калі Шарлота выйшла замуж за кузена і былога прыхільніка Элізабэт, дурнаватага і недарэчнага містэра Колінза, але праз некаторы час Лізі і Шарлота зноў сталіся найлепшымі сяброўкамі.
Ролю Элізабэт Бэнэт у тэле- і кінаадаптацыях выконвалі (1938), Грыр Гарсан (1940), (1952), (1958), (1967), (1980), Джэніфер Эль (1995), Кіра Найтлі (2005).
Крыніцы
Катэгорыя:Персанажы Джэйн Осцін Катэгорыя:Літаратурныя героі Катэгорыя:Персанажы фільмаў Катэгорыя:Выдуманыя жанчыны