Тэхаскі аграрна-механічны ўніверсітэт у Кінгсвіле (), у большасці выпадкаў ужываецца абрэвіятурная назва Тэхаскі АіМ універсітэт—Кінгсвіл () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Кінгсвіл у штаце Тэхас.
Агульная характарыстыка Універсітэт з’яўляецца найстарэйшай пастаянна дзеючай дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установай у Паўднёвым Тэхасе. Вучэльня была заснавана як Паўднёва-Тэхаская нармальная школа ў 1917 годзе, аднак яе адкрыццё было адкладзена з-за Першай сусветнай вайны. Зноў заснаваны ў 1925 годзе як Паўднёва-Тэхаскі дзяржаўны педагагічны каледж. Назва каледжа была зменена ў 1929 годзе на Тэхаскі мастацка-прамысловы каледж. Змена назвы і статуса ў 1967 годзе на Тэхаскі мастацка-прамысловы ўніверсітэт адзначыла яшчэ адзін этап развіцця. Універсітэт стаў членам універсітэцкай сістэмы Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта ў 1989 годзе і змяніў сваю назву на сучасную ў 1993 годзе. Гэта самы паўднёвы кампус гэтай універсітэцкай сістэмы. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.
Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж адукацыі і чалавечай дзейнасці Каледж інжынерыі Каледж бізнес-адміністравання
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэхас
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэхаса