Абдэльрахім Дагала () — намеснік камандуючага Сіл аператыўнай падтрымкі Судана, генерал-лейтэнант.
Біяграфія Нарадзіўся ў пачатку 1970-х у Паўднёвым Дарфуры. Паходзіць з клана Махамідаў арабскага бедуінскага племя рызейгат.
Першапачаткова служыў у памежных войсках, удзельнічаў у Дарфурскай вайне. У 2013 годзе перайшоў у Сілы аператыўнай падтрымкі (САП), кіраўніком якіх стаў ягоны брат Махамед Хамдан Дагала.
У 2018 годзе прызначаны намеснікам камандуючага САП.
Падчас Суданскай рэвалюцыі спрыяў падзенню рэжыму Амара аль-Башыра. У чэрвені 2019 года меркавана замовіў расправу ў Хартуме над сядзячай забастоўкай.
У верасні 2023 года з-за абвінавачванняў у парушэннях правоў чалавека падчас канфлікту САП з УСС трапіў пад міжнародныя санкцыі.
Крыніцы
Катэгорыя:Ваенныя Судана Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Постаці трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане