Сцябло́вы матылёк, кукурузны матылёк (Ostrinia nubilalis) — матылёк роду сямейства .
Апісанне Імага жывуць 5—20 дзён. Характарызуюцца палавым дымарфізмам. Размах крылаў матылька складае 24—32 мм. У самак пярэднія крылы ад светла-жоўтага да карычневага колеру з дзвюма цёмнымі зігзагападобнымі лініямі. У самцоў крылы больш цёмныя. Яйцы адкладваюць на ніжняй пааверхні лісця групамі ад 2 да 70 і больш штук у кладцы (часцей 20—40). Агульная колькаць яец можа дасягаць 1250 штук. Вусені маюць даўжыню да 25 мм светла-шэрыя, з цёмнай паласой ўздоўж спіны. Жывуць вусені ў сцёблах раслін. Зімуюць у раслінных рэштках. Кукалкі маюць розную афарбоўку (ад светла-карычневай да цёмна-бурай) і масу цела (ад 25 да 120 мг). Стадыя кукалкі доўжыцца 10—25 дзён. За год вырастае да 2 пакаленняў матылёў. Лёт матылькоў адбываецца ў розныя тэрміны ў залежнасці ад зоны распаўсюджання і часта расцягнуты ў часе.
Распаўсюджанне Сцябловы матылёк распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Паўночнай Афрыцы, завезены ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Расіі шырока распаўсюджаны ў стэпавай і лесастэпавай зонах і паўднёвай частцы тайгі. Арэал мае тэндэнцыю да пашырэння ў сувязі з пашырэннем зоны вырошчвання кукурузы і пацяпленнем клімату.
Шкоднае ўздзеянне Сцябловы матылёк пашкоджвае каля 250 відаў пераважна буйнасцябловых раслін, часцей за ўсё кукурузу, каноплі, проса, хмель, сланечнік і бульбу. Здольны пашкоджваць перац, сорга, сою, бавоўнік. Засяляюць і дзікарослыя расліны, і пустазелле. У пашкоджаных раслін пераломліваюцца і засыхаюць сцёблы, суквецці, зніжаецца ўраджай.
Ахоўныя мерапрыемствы: нізкае зразанне сцёблаў пры ўборцы; дбайнае здрабненне раслінных рэшткаў; глыбокае зяблевае ўзворванне глебы і яе веснавое баранаванне; апрацоўка раслін інсектыцыдамі да ўкаранення вусеняў у сцёблы і месцаў канцэнтрацыі імага да пачатку масавай адкладка яек; выпусканне паразітаў і ; вырошчванне ўстойлівых сартоў і гібрыдаўПроект «Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения».
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Вредители сельскохозяйственных культур. Ostrinia nubilalis Hbn. — Кукурузный (стеблевой) мотылёк // Проект «Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения» Стеблевой мотылёк Ostrinia nubilalis (Hubner, 1796) // Бабочки Южного Урала Быковская А. В., Трепашко Л. И. Вредоносность стеблевого кукурузного мотылька (Ostrinia nubilalis Hbn.) в Беларуси // Журнал «Земледелие и растениеводство». 2015;(1):39—43. Ostrinia nubilalis // Macroid.ru — Классификатор-определить объектов природы Стеблевой кукуроузный мотылёк (Ostrinia nubilalis Hbn.) — его вредоносность в агроценозах Колесников Л. О., Васильев А. А. Стеблевой мотылек (Ostrinia nubilalis Hbn.) и его вредоносность на промышленных посевах современных гибридов кукурузы // ВІСНИК Полтавської державної аграрної академії, 2017, № 1—2. Ostrinia nubilalis (Hubner, 1796) // Insecta.pro: международный энтомологический портал
Катэгорыя:Агнёўкі Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Насякомыя Афрыкі Катэгорыя:Насякомыя Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1796 годзе