Крапі́ўня, Зыбіна — рака ў Буда-Кашалёўскім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці.

Даўжыня 20,4 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца на поўдзень ад пасёлка Баец Буда-Кашалёўскага раёна, упадае ў старарэчча Дняпра (возера Крапіўнае) за 0,5 км на паўднёвы захад ад пасёлка Чырвоны Кастрычнік Рэчыцкага раёна. Рэчышча каналізаванае на трох участках: выток — 0,8 км на поўнач ад пасёлка Краснабудскі (3,5 км); ад вёскі Рудня-Альхоўка ўніз па цячэнні на працягу 2,1 км; 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Рудня-Альхоўка — 1,5 км на паўночны захад ад пасёлка Чырвоны Кастрычнік (2,2 км).

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра