Нгуен Тхі Дзінь (; нар. 15 сакавіка 1920 — 26 жніўня 1992) — в’етнамская рэвалюцыянерка, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху Паўднёвага В’етнама.
Біяграфія Нарадзілася 15 сакавіка 1920 года ў сялянскай сям’і ў суполцы Лыонгхоа (павет Зенгчом правінцыі Бенчэ, Паўднёвы В’етнам).
У рэвалюцыйную барацьбу ўключылася ва ўзросце 18 гадоў. У 1939 годзе за ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху супраць французскага каланіялізму была арыштаваная і да 1943 года знаходзілася ў турме.
Актыўна ўдзельнічала ў Жнівеньскай рэвалюцыі 1945 года, якая паклала канец В’етнамскай імперыі.
У гады вайны Супраціву 1945—1954 гадоў знаходзілася на кіруючай працы ў асацыяцыі жанчын за выратаванне Радзімы і ў Нацыянальным Саюзе В’етнама (Льен-В’ет).
У студзені 1960 года ўзначаліла штаб паўстання супраць урада прэзідэнта Нго Дзінь З’ема у роднай правінцыі Бенчэ, які стаў пачаткам партызанскай вайны ў дэльце Меконг.
З 1961 года — старшыня Саюза жанчын за вызваленне Паўднёвага В’етнама, намеснік галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі вызвалення Паўднёвага В’етнама.
З 1964 года — член Прэзідыума ЦК Нацыянальнага Фронту вызвалення Паўднёвага В’етнама.
Пасля заканчэння ў 1975 годзе В’етнамскай вайны і аб’яднання краіны працавала ў ЦК Камуністычнай партыі В’етнама.
Стала першай жанчынай, якая атрымала воінскае званне генерал-маёра В’етнамскай народнай арміі.
З 1987 года да канца жыцця выконвала абавязкі старшыні Нацыянальнага сходу (віцэ-прэзідэнта) Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам.
Узнагароды 1968 — Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі». 1973 — Ордэн Дружбы народаў (першае ў гісторыі ўзнагароджанне гэтым Савецкім ордэнам замежнага грамадзяніна — Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 сакавіка 1973 года)О Нгуен Тхи Динь на сайте druzhbanarodov.ru.
Спасылкі Нгуен Тхі Дзінь у Вялікай савецкай энцыклапедыі Фота: Нгуен Тхі Дзінь і Герман Цітоў
Катэгорыя:Дэпутаты Нацыянальнага сходу В’етнама Катэгорыя:Постаці В’етнамскай вайны Катэгорыя:Жанчыны ў войнах Катэгорыя:Рэвалюцыянеры В’етнама