Сербская акадэмія навук і мастацтваў () — вышэйшая навуковая і асветніцкая ўстанова Сербіі.

Гісторыя Была заснавана 1 лістапада 1886 года як Сербская каралеўская акадэмія навук, якая дзейнічала па законе (Статуту), распрацаваным Нацыянальным сходам і падпісаным каралём Міланам I Абрэнавічам. Першыя 16 акадэмікаў былі прызначаны каралём 5 красавіка 1887 года. Тады ж сфарміраваліся чатыры аддзяленні.

Пасля ўключэння ў склад сацыялістычнай Югаславіі ў 1947 годзе атрымала назву «Сербская акадэмія навук». Пазней законам 1960 года была ўстаноўлена сучасная назва.

З 1909 па 1952 год Акадэмія размяшчалася на Бранкавай вуліцы (дом № 15). Пасля разбурэння будынка ў 1963 годзе рэзідэнцыя перамясцілася на вуліцу Князя Міхаіла (дом № 35, будынак пабудовы 1923—1924 гадоў).

Старшыні Першым прэзідэнтам быў прызначаны ўрач і батанік Ёсіф Панчыч. Яго, а таксама першых членаў Акадэміі абраў кароль Мілан Абрэнавіч у адпаведнасці з зацверджаным Скупшчынай (парламентам) законам.

Прэзідэнт, згодна з артыкулам 24 Закона аб Акадэміі навук і мастацтваў, абіраецца Скупшчынай. Галасаванне таемнае, перамагае кандыдат, які набраў не менш за 50% галасоў. У выпадку адсутнасці пераможца праз два тыдні праводзіцца паўторнае галасаванне.

Прэзідэнт з’яўляецца прадстаўніком акадэміі і выступае ад яе імя. Ён склікае пасяджэнні Скупшчыны, Прэзідыума і Выканаўчага камітэта, кантралюе іх дзейнасць, а таксама выконвае шэраг іншых функцый. 1887—1888 — Ёзіф Панчыч 1888—1889 — Чэдаміль Міятавіч 1892—1895 — Дзімітрые Нешыч 1896—1899 — Мілан Мілічэвіч 1899 — Ёван Рістыч 1899—1900 — Сіма Лазаніч 1900—1903 — Ёван Мішкавіч 1903—1906 — Сіма Лазаніч 1906—1915 — Стоян Навакавіч 1915—1921 — Ёван Жуёвіч 1921—1927 — Ёван Цвііч 1928—1931 — Слабадан Ёванавіч 1931—1937 — Багдан Гаврылавіч 1937—1960 — Аляксандр Беліч 1960—1965 — Ілія Джурычыч 1965—1971 — Вялібор Глігарыч 1971—1981 — Павле Савіч 1981—1994 — Душан Каназір 1994—1998 — Аляксандр Дэспіч 1999—2003 — Дзеян Медакавіч 2003—2015 — Нікола Хайдзін З 2015 года — Уладзімір Косціч

Аддзяленні У цяперашні час акадэмія налічвае 8 аддзяленняў па галінах веды і мастацтваў: Аддзяленне матэматыкі, фізікі і геанавук; Аддзяленне хімічных і біялагічных навук; Аддзяленне тэхнічных навук; Аддзяленне медыцынскіх навук; Аддзяленне мовы і філалогіі; Аддзяленне грамадскіх навук; Аддзяленне гістарычных навук; Аддзяленне мастацтваў (раней «аддзяленне выяўленчых і музычных мастацтваў», перайменавана пры абнаўленні статута ў кастрычніку 2020 года).

Заўвагі

Спасылкі Официальный сайт САНУ Йосип Броз Тито и академия Предвыборные игры в САНУ (НИН №. 2276. от 27.03.2003.)

Катэгорыя:Мастацтва Сербіі Катэгорыя:Сербская акадэмія навук і мастацтваў