Небраскаўскі ўніверсітэт у Лінкальне () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лінкальн у штаце Небраска, ЗША.
Агульная характарыстыка Створаная ў 1869 годзе заканадаўчым сходам штата, вучэльня была вядомая як Небраскаўскі ўніверсітэт да 1968 года, калі яна паглынула Омахскі ўніверсітэт, каб сфармаваць ўніверсітэцкую сістэму штата. Гэта старэйшы ўніверсітэт штата і флагманская ўстанова аднайменнай універсітэцкай сістэмы. Па дадзеных Нацыянальнага навуковага фонду ЗША ўніверсітэт выдаткаваў 320 мільёнаў долараў на даследаванні і распрацоўкі ў 2020 годзе. Ён лічыцца доктарскім універсітэтам з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У трох кампусах («гарадскі», «усходні» і «інавацыйны») налічваеццца больш за 100 вучэбных будынкаў і навукова-даследчых устаноў.
Структура Каледж сельскагаспадарчых навук і прыродных рэсурсаў Каледж архітэктуры Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі і гуманітарных навук Каледж інжынерыі Каледж выяўленчага і выканальніцкага мастацтва Каледж журналістыкі і масавых камунікацый Каледж права
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Небраска
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Небраскі Катэгорыя:Лінкальн (Небраска)