Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Бурундзі былі ўсталяваны 24 ліпеня 1992 года. Пасольства Рэспублікі Бурундзі ў Расійскай Федэрацыі акрэдытавана ў Беларусі па сумяшчальніцтву.

Супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ускладняецца тым, што абедзве краіны не маюць выхаду да мора, а ў Бурундзі і зусім слаба развіта інфраструктура ў цэлым. Сацыяльна-эканамічнае супрацоўніцтва ускладняецца інфляцыяй, нізкай плацежаздольнасцю, неспакойным палітычным становішчам і ваеннымі супрацьстаяннямі з прычыны міжэтнічнага канфлікту, аўтарытарным рэжымам П’ера Нкурунзіза.

Доўгія гады беларускае МЗС не рэкамендуе наведваць дадзеную краіну з меркаванняў бяспекі.

Эканамічнае супрацоўніцтва Эканамічнае супрацоўніцтва з Бурундзі развіваецца эпізадычна. У 2011 годзе імпартавалася толькі адна пазіцыя — «пруток, катанка, вушкі, профілі і гатункавы пракат з чорных металаў (уключаючы зварачнае жалеза)» на 4 тыс. долараў ЗША. Апошні экспарт прадстаўлены таксама адной пазіцыяй — вымяральнымі, кантрольнымі, прыладамі і прыборамі, якія аналізуюць і якія рэгулююць, на суму 1,4 тыс. долараў ЗША у 2014 году. Экспарт угнаенняў быў толькі ў 2005 годзе. У 1999, 2004 і 2005 гадах таксама ажыццяўляліся пастаўкі свяцілень, аўтазапчастак, тэлекамунікацыйнага абсталявання, дарожных механічных транспартных сродкаў.

+ Аб'ёмы тавараабароту (тысяч долараў ЗША) Год Экспарт Імпарт 1995 — — 2000 — — 2005 28,7 3,2 2010 — — 2014 1,4 — 2015 — — Крыніца: Ожигина, В. В. Экономическое сотрудничество Респубики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества // OIKONOMOS: JOURNAL OF SOCIAL MARKET ECONOMY : часопіс. — 2017. — № 2 (8). — С. 45—63. — ISSN 2351-616X

Гл. таксама Адносіны Беларусі з краінамі Афрыкі

Бурундзі Беларусь