Якаў Мікалаевіч Юшкевіч (, — 1820-я, ) — расійскі надворны дарадчык, штаб-лекар марскога кадэцкага корпусу, пісьменнік.
Біяграфія Сын дзячка ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Выхоўваўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі, у снежні 1783 для атрымання медыцынскай адукацыі паступіў у хірургічнае вучылішча пры Пецярбурскім сухапутным шпіталі. У 1784 узведзены ў падлекары, а ў 1785 атрымаў месца ў інжынэеным кадэцкім корпусе. Прыкамандзіраваны ў 1788 да Пецярбурскага сухапутнага генеральнага шпіталю, у тым самым годзе атрымаў званне лекара, а ў наступным годзе быў прызначаны лекарам у вяслярны флот і заставаўся ў гэтай пасадзе да 1798 года. У 1792 годзе атрымаў званне штаб-лекара. Прызначаны ў 1798 штаб-лекарам марскога кадэцкага корпусу, заставаўся на гэтай пасадзе да самай сваёй смерці.
Працы О замечательной болезни мочевого пузыря (Аб выдатнай хваробе мачавога пузыра); Излечение мании и эпилепсии, вызванных менструальными кровями (Выгаенне маніі і эпілепсіі, выкліканых менструальнай крывёй; 1805, «Observationes medico-chirurgorum Rutheni Imperii»).
Спасылкі Юшкевич, Яков Николаевич
Катэгорыя:Медыкі Расіі