Белспецзнештэхніка, БСЗТ — беларускае дзяржаўнае знешнегандлёвае ўнітарнае прадпрыемства, заснаванае ў 1995 годзе. Спецыялізуецца на гандлі і вытворчасці ўзбраенняў і прадукцыі падвойнага прымянення. Уваходзіць у склад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Лічыцца вядучым прадпрыемствам краіны ў вобласці экспарту ўзбраенняўНа сайте MILEX.

У каталогу кампаніі маецца авіяцыйная тэхніка і абсталяванне да яе, сродкі СПА, узбраенне і тэхніка для сухапутных войск, прыцэльная тэхніка, прыборы падвойнага прызначэння, стралковае ўзбраенне, боепрыпасы, трэнажоры.

У структуру ДЗГУП «Белспецзнештэхніка» ўваходзіць ТАА «БСЗТ — Новыя тэхналогіі», што спецыялізуецца на распрацоўцы і вытворчасці поўнага спектру аптычнай прадукцыі — прыцэлах для бранятанкавай тэхнікі, сістэм кіравання агнём, комплексаў СПА, стралковага ўзбраення.

Кампанія кіруе сумесным суданска-беларускім прадпрыемствам «S&B Aviation company LTD». Яе тэхнічныя спецыялісты, якія базуюцца ў Хартум, абслугоўваюць увесь парк верталётаў і самалётаў ВПС СуданаАфриканская стратегия Лукашенко. Чему России стоит поучиться у союзника.

Акрамя таго, «Белспецзнештэхніка» ўзяла на сябе абавязацельствы па абслугоўванні ўдарных верталётаў Мі-35 ВПС Нігерыі. Беларусы адказваюць за верталёты 97-й групы спецназа ў г. Порт-ХаркортSiarhei Bohdan.Belarusian Military Cooperation With Developing Nations: Dangerous Yet Legal // Belarus Digest, 5 December 2013..

У 2022 годзе у сувязі з уварваннем Расіі на Украіну прадпрыемства трапіла ў Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, у Чорны спіс Еўрасаюза, а таксама пад санкцыі Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Японіі і самой Украіны.

Заўвагі

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Вытворцы ўзбраенняў Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1995 годзе Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША