Typhlonectidae — сямейства земнаводных атраду Бязногія земнаводныя. Мае 5 родаў і 13 відаў.
Апісанне Агульная даўжыня прадстаўнікоў сямейства вагаецца ад 14 да 75 см. Яны характарызуюцца адсутнасцю лускавінак у скуры, больш ці менш сціснутым з бакоў целам і дыскам-прысоскай вакол клаакі. Надзелены трахеямі і лёгкімі. Прысутнічаюць толькі першасныя кольцы, адсутнічаюць другасныя кольцы, на спіне зморшчыны скуры ўтвараюць нешта накшталт плаўніка. Афарбоўка аліўкава-карычневага або чорнага колеру.
Спосаб жыцця Вядуць водны ці паўводны спосаб жыцця. Капаюць норы ў глебе непадалёк ад вадаёмаў або на дне рэк ці азёр. Харчуюцца воднымі беспазваночнымі.
Жывародзячыя земнаводныя. У лічынак вонкавыя жабры прадстаўлены ў форме пласцінак.
Распаўсюджанне Жывуць у басейнах паўднёваамерыканскіх рэк Магдалена, Ла Плата, Арынока, Амазонка, а таксама ў возеры Маракайба.
Роды
Літаратура
Wilfried Westheide & Reinhard Rieger: Spezielle Zoologie Teil 2: Wirbel und Schädeltiere, 1. Auflage, Spektrum Akademischer Verlag Heidelberg • Berlin, 2004, ISBN 3-8274-0307-3 San Mauro, Diego; Miguel Vences, Marina Alcobendas, Rafael Zardoya and Axel Meyer (May 2005). Initial diversification of living amphibians predated the breakup of Pangaea. American Naturalist 165 (5): 590—599.
Катэгорыя:Бязногія земнаводныя Катэгорыя:Сямействы земнаводных