Індыянскі паўночна-заходні ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Гэры ў штаце Індыяна, ЗША.

Агульная характарыстыка Вучэльня ўваходзіць у сістэму Індыянскага ўніверсітэта і прапануе больш за 70 адукацыйных праграм, у тым ліку магістарскія, бакалаўрскія і інш.

Універсітэт размешчаны на кампусе плошчай 17,4 га, размешчаным у паўночна-заходняй частцы Індыяны. У акадэмічных групах у сярэднім 30 студэнтаў, а суадносіны выкладчыкаў і студэнтаў складаюць 14:1. Амаль 75% студэнтаў атрымліваюць нейкую фінансавую дапамогу, а кошт навучання складае каля 8 000 долараў у год.

Структура Школа мастацтваў Каледж мастацтваў і навук Школа бізнесу і эканомікі Школа адукацыі Каледж здароўя і сацыяльных паслуг

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Індыяна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Індыяны