Лептогій (Leptogium) — род ліставатых лішайнікаў сямейства . Назва ўпершыню апублікавана ў 1821 годзе.

Апісанне Талом ліставаты, скурысты, адна- або шматлопасцевы. Вонкавая паверхня ад свінцова-шэрай, аліўкава-шэрай, чарнавата-аліўкавай да чорнай, гладкая або дробнамаршчакаватая, з ізідыямі або без іх. Ізідыі зярністыя або падоўжана-разгалінаваныя, аднаго колеру з таломам або больш цёмныя. Ніжняя паверхня пакрыта густымі, кароткімі, белаватымі рызінамі, якія не даходзяць да краёў лопасцей. Лопасці часта налягаюць адна на адну. Пры ўвільгатненні набракае і пакрываецца сліззю. Ад роду адрозніваецца наяўнасцю верхняй кары і шэрай або цёмна-шэрай афарбоўкай слаявіны.

Апатэцыі развіваюцца рэдка, рассеяны па ўсёй верхняй паверхні, сядзячыя, з плоскім дыскам (ад чырванавата-карычневага да чарнаватага колеру). Слаявінны край апатэцыю тонкі, суцэльны, жаўтаваты або аднаго колеру з таломам. Сумкі з 8 спорамі. Споры папярочна- або муральна-мнагаклетачныя, верацёнападобныя.

Пашырэнне У свеце вядома каля 160 відаў. Лішайнікі сустракаюцца ва ўсіх кліматычных зонах, пераважна ў гарах і тропіках. Эпіфіты, радзей эпіліты. Насяляюць кару ліставых парод дрэў, асіну, драўніну дуба, часта сустракаюцца ў асацыяцыі з імхамі. Лішайнікі адчувальныя да забруджвання паветра, сустракаюцца ў вільготных ліставых або мяшаных лясах.

У Беларусі вядомы 4 віды: , , і . Індыкатарныя віды спелых і стараўзроставых шыракалістых і мяшаных лясоў.

Віды На стане на кастрычнік 2023 Species Fungorum (у праекце Catalogue of Life) налічвае 84 віды роду Leptogium.

Ахова , і занесены ў Чырвоную кнігу Украіны.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура Gray, S.F. 1821. A natural arrangement of British plants. 1:1-824 — P.400

Спасылкі

Катэгорыя:Роды грыбоў *